Ужываць грыбы, вядома, можна. Дзецям, пажылым і людзям з рознымі хранічнымі захворваннямі — з асцярожнасцю.
Выдатны бялок?
Каб палегчыць нагрузку на арганізм, дыетолагі рэкамендуюць вымочваць дары лесу, добра варыць і абавязкова здрабняць.
З грыбоў можна рабіць соусы, дадаваць у мясныя, мучныя стравы, супы. Тое, што грыбы з’яўляюцца крыніцай выдатнага бялку — міф. Ён вельмі слаба засвойваецца.
Таксічная губка
Грыбніца ўцягвае ў сябе ўсё, што змяшчаецца ў глебе, прычым нават у самой глебе, вадзе і раслінах розных таксічных рэчываў можа быць у некалькі разоў менш, чым у грыбах. Лясны подсціл з’яўляецца і своеасаблівым экранам для выпаўшых радыенуклідаў, асноўная колькасць якіх змяшчаецца ў самых верхніх слаях, у тым ліку ў імху, лішайніку, ягадах і грыбах.
Грыбы рэкамендуецца вымачыць на працягу некалькіх гадзін у салёнай вадзе. Варыць таксама ў падсоленай вадзе, мяняючы яе кожныя 15 хвілін на свежую. Дадаванне ў ваду сталовага воцату або лімоннай кіслаты павялічвае пераход радыенуклідаў з грыбоў у адвар, які абавязкова трэба зліваць.
Калі не разбіраешся…
Атручэнні ядавітымі грыбамі вельмі цяжкія. Моцнадзеючы яд не разбураецца пры кулінарнай апрацоўцы.
Збірайце толькі вядомыя грыбы. Падазроныя ніколі не спрабуйце. Саліць, сушыць, марынаваць кожны від трэба асобна. Не купляйце з рук грыбныя кансервы хатняга прыгатавання, салаты з грыбамі.
Жанна РАЦЬКО,
доктар-гастраэнтэролаг Дзятлаўскай ЦРБ
Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…
Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…