Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне нагадвае, што рэалізацыя грыбоў, ягад, лекавых раслін, арэхаў і іншых відаў дзікарослай прадукцыі для фізічных асоб, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, не з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання адзіным падаткам і вызваляецца ад яго выплаты.
Рознічны гандаль фізічнымі асобаміпавінен ажыццяўляцца самастойна, на гандлёвых месцах на рынках ці ў іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.
Таксама не трэба выплачваць падаходны падатак ад даходаў, атрыманыхфізічнымі асобамі ад збору і здачы дзікарослай прадукцыі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) названай прадукцыі.
Індывідуальныя прадпрымальнікі пры закупцы дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва абавязаны афармляць акт закупкі тавараў, сыравіны, матэрыялаў устаноўленай формы, у якім указваецца дата, назва прадукцыі, колькасць, цана, сума, даныя прадаўца і пакупніка (прозвішча, імя індывідуальнага прадпрымальніка і фізічнай асобы, а пры неабходнасці – пашпартныя даныя фізічнай асобы-прадаўца), а таксама подпісы прадаўца і пакупніка.
Арганізацыі закупку ў насельніцтва дзікарослай прадукцыі павінны афармляць самастойна распрацаваным першасным уліковым дакументам (напрыклад, закупачным актам, ведамасцю на закупку дзікарослых раслін і (або) іх частак у насельніцтва), у якім указваюцца аналагічныя даныя.
Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…
В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…
Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…