Грамадская бяспека на аб’ектах чыгуначнага транспарту

Апошнім часам на чыгунцы асаблівую вастрыню набылі праблемы траўматызму, а таксама бяспекі руху цягнікоў.

Асноўнымі відамі правапарушэнняў з’яўляюцца:

— закідванне камянямі вокнаў праходзячых цягнікоў. Калі камень разбіў шкло і трапіў у вагон, дзе знаходзіліся людзі, то грамадзянін караецца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі да трох гадоў;

— пераход чыгуначных пуцей у неўстаноўленым месцы – штраф да 2 базавых велічыняў;

— накладанне старонніх прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху цягнікоў, караецца  штрафам  ад 2 да 10 базавых велічыняў. Калі пасля хуліганскай выхадкі пачалося крушэнне цягніка, то пакаранне прызначаецца па арт. 309 Крымінальнага кодэкса як наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;

-распіццё ў вагоне алкагольных напояў – штраф да 8 базавых велічыняў, паўторна на працягу года, то ад 2 да 15 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт;

— самавольны без патрэбы прыпынак цягніка шляхам зрыву стоп-крана або іншым – штраф ад 0,6 да 3 базавых велічыняў. Калі пры экстранным тармажэнні хто-небудзь з пасажыраў пацярпеў або атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, то пакаранне прызначаецца ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў;

— калі разбіць пераезную сігналізацыю – пагражае адказнасць за наўмыснае пашкоджанне чыгуначных пуцей, пуцейных аб’ектаў, збудаванняў, прылад сігналізацыі і сувязі – штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Калі гэта пацягнула цяжкія наступствы, напрыклад, крушэнне цягніка, то адказнасць, адпаведна, паводле арт. 309 КК РБ.

Алег СІМАНЕНКА,
начальнік рэгіянальнага аддзела кантролю чыгуначнага транспарту ў г. Баранавічы філіяла Транспартнай інспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

8 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

8 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

8 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

9 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

9 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

10 часов ago