Апошнім часам на чыгунцы асаблівую вастрыню набылі праблемы траўматызму, а таксама бяспекі руху цягнікоў.

Асноўнымі відамі правапарушэнняў з’яўляюцца:

– закідванне камянямі вокнаў праходзячых цягнікоў. Калі камень разбіў шкло і трапіў у вагон, дзе знаходзіліся людзі, то грамадзянін караецца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі да трох гадоў;

– пераход чыгуначных пуцей у неўстаноўленым месцы – штраф да 2 базавых велічыняў;

– накладанне старонніх прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху цягнікоў, караецца  штрафам  ад 2 да 10 базавых велічыняў. Калі пасля хуліганскай выхадкі пачалося крушэнне цягніка, то пакаранне прызначаецца па арт. 309 Крымінальнага кодэкса як наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;

-распіццё ў вагоне алкагольных напояў – штраф да 8 базавых велічыняў, паўторна на працягу года, то ад 2 да 15 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт;

– самавольны без патрэбы прыпынак цягніка шляхам зрыву стоп-крана або іншым – штраф ад 0,6 да 3 базавых велічыняў. Калі пры экстранным тармажэнні хто-небудзь з пасажыраў пацярпеў або атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, то пакаранне прызначаецца ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў;

– калі разбіць пераезную сігналізацыю – пагражае адказнасць за наўмыснае пашкоджанне чыгуначных пуцей, пуцейных аб’ектаў, збудаванняў, прылад сігналізацыі і сувязі – штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Калі гэта пацягнула цяжкія наступствы, напрыклад, крушэнне цягніка, то адказнасць, адпаведна, паводле арт. 309 КК РБ.

Алег СІМАНЕНКА,
начальнік рэгіянальнага аддзела кантролю чыгуначнага транспарту ў г. Баранавічы філіяла Транспартнай інспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации