ГрадусПлюс. Як дзяліць адказнасць, калі двор агульны?

З надыходам вясны дзятлаўчан усё часцей хвалююць пытанні добраўпарадкавання на малой радзіме. З гэтай тэмай звязаны чарговы зварот жыхаркі раёна ў чат-бот газеты “Перамога”:

– Добры дзень! Пытанне ў тэму Года добраўпарадкавання. У нас з суседзямі прыватны дом на некалькі кватэр, агульны двор. Адна з іх пасля смерці гаспадара перайшла ва ўласнасць да спадкаемцаў, якія не сочаць за парадкам. Каналізацыйны люк каля іх кватэры згніў, туды можа зваліцца дзіця ці жывёла, гэта небяспечна для жыцця. Як прымусіць суседзяў сачыць за парадкам на сваёй тэрыторыі, каб усім было ўтульна і бяспечна?

Сітуацыю тлумачыць начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко:

– На жаль, каб даць вычарпальны адказ на пытанне, мы маем недастаткова даных. Аднак з  “Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі”  вынікае, што карыстальнікі зямельнага ўчастка, дзе размешчаны капітальныя збудаванні, якія знаходзяцца ў іх агульнай долевай уласнасці, ажыццяўляюць правы, прадугладжаныя артыкулам 84, згодна са сваімі долямі ў праве ўласнасці на капітальныя збудаванні або долямі ў праве агульнай уласнасці на агульную маёмасць і сумесныя домаўладанні. Землекарыстальнікі непадзельнага зямельнага ўчастка ажыццяўляюць правы на яго, зыходзячы з доляў у праве на зямельны ўчастак, разлічаных шляхам дзялення плошчы забудовы капітальных будынкаў у іх уласнасці на плошчу ўсіх капітальных збудаванняў. Адказнасць за аб’екты і парадак на агульнай тэрыторыі ва ўласнікаў усіх доляў роўная. У кожным канкрэтным выпадку парушэнне парадку і абавязкаў землекарыстання можа вырашацца персанальна праз суд. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

13 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

13 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

15 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

15 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

15 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago