У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на тое, што ў адным з двароў па вуліцы Кірава гаспадары кормяць бадзяжных сабак, і тыя перыядычна нападаюць на прахожых і веласіпедыстаў. Гукавы сігнал справіцца з сітуацыяй не дапамагае.

Супрацоўнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама перадаў інфармацыю ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ для далейшага вырашэння праблемы. Аб рабоце ў гэтым кірунку расказаў дырэктар прадпрыемства Васіль Пяцюк:

– Работнікамі жылкамунгаса перыядычна праводзіцца адлоў бадзяжных жывёл, адзін з нядаўніх прайшоў у раёне вуліц Навагрудскай і Кірава райцэнтра. Акрамя перыядычных акцый арганізуем такія мерапрыемствы па заяўным прынцыпе, для гэтага звяртайцеся па тэлефоне 115 – адзіным нумары падтрымкі грамадзян па лініі ЖКГ. Пераканаўча просім грамадзян не заахвочваць бадзяжных жывёл, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю людзей, паведамляць аб іх скапленні ў населеных пунктах у кампетэнтныя службы.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Наталлі АВЯРЧУК і з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации