Да трывалага пахаладання, якое нарэшце прыйшло ў нашу краіну, аказаліся непадрыхтаванымі не толькі людзі, але і птушкі. У чат-бот газеты “Перамога” мы атрымалі паведамленне-заклік аб дапамозе братам нашым меншым.

– Убачылі, што на нашым возеры ў Санюках прымёрз да лёду лебедзь. Падкажыце, куды звярнуцца, каб яго выратавалі?

Гэта пытанне рэдакцыя адрасавала ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Спецыялісты неадкладна выехалі на месца здарэння. Аб тым, што адбывалася на возеры, расказаў начальнік інспекцыі Дзмітрый Балькоўскі:

– Калі мы прыбылі на месца, лебедзя на возеры ўжо не было. Рыбакі пацвердзілі, што птушка працяглы час плавала ў палонцы на вадаёме і перыядычна выходзіла на лёд. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражала. Магчыма, птушка пераляцела на новае месца, дзе цяпер і знаходзіцца. Са свайго боку, выказваем удзячнасць дзятлаўчанам за сігнал, пільнасць і нераўнадушша да жывёльнага свету нашага раёна. 

Наталля АВЯРЧУК

Фота з чат-бота і інспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации