ГрадусПлюс. Выкідваеце смецце з аўто? Плаціце штраф!

Самыя абмяркоўваемыя тэмы сёння – добраўпарадкаванне і правілы дарожна-транспартнага руху. Абодва гэтыя пытанні закранае сітуацыя, якой нядаўна падзялілася знаёмая.

– Мы ехалі на аўтамабілі ў патоку па адной з вуліц Дзятлава, і нечакана з машыны перад намі нехта выкінуў скуркі ад апельсіна. Яны вылецелі ледзь не ў наша лабавое шкло! З-за чужой неабачлівасці магла здарыцца сур’ёзная аварыя, – расказала яна.

У сувязі з гэтай сітуацыяй прыгадаліся навіны ў сферы заканадаўства нашай краіны. Сёлета пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло пасяджэнне экспертнага савета, у ліку разгледжаных пытанняў якога – праект закона “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці”.

Законапраект з’яўляецца часткай агульных намаганняў па навядзенні парадку на ўсёй тэрыторыі краіны ў рамках патрабаванняў кіраўніка дзяржавы. У ліку змяненняў – павелічэнне санкцый за выкідванне смецця з аўтатранспарту. Прыняцце законапраекта з улікам дапрацовак забяспечыць мясцовым органам улады, кантралюючым органам і іншым кампетэнтным установам істотныя інструменты для захавання прыроднай прыгажосці краіны.

– Людзі прыязджаюць у Беларусь і адзначаюць: прыемна, абкошана. Самае галоўнае – разумець: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Таму трэба пачынаць з сябе, каб не дапускаць наступстваў, якія потым прыйдзецца ліквідаваць, – адзначыў у час пасяджэння старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.

Члены экспертнага савета падтрымліваюць праект закона “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці”, паколькі яго прыняцце створыць умовы для дзейснага кантролю за станам добраўпарадкавання населеных пунктаў, лясоў і іншых тэрыторый, належным утрыманнем аб’ектаў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці.

Законапраект у стадыі прыняцця, аднак гэта не азначае, што сёння засмечванне праезнай часткі застаецца беспакараным. Аб тым, што чакае парушальнікаў парадку, расказаў старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Алег Ляўкевіч:

– Згодна з пунктам 7.4 Правілаў дарожнага руху, усе яго ўдзельнікі абавязаны прымаць меры па недапушчэнні забруджвання дарог і навакольнага асяроддзя, не выкідваць смецце і іншыя прадметы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі. У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за выкідванне смецця або іншых прадметаў з аўто прадугледжваецца штраф у памеры ад адной да дзвюх базавых велічыняў. Калі ж вы выкінулі смецце не праз акно, а з адчыненых дзвярэй транспартнага сродку ў момант руху, то прыйдзецца заплаціць штраф і за гэта: адкрыццё дзвярэй у час руху караецца штрафам у памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічыняў. Дарэчы, за выкідванне смецця з вагона цягніка або электрычкі – аналагічныя санкцыі для правапарушальніка. У выпадку, калі ён прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, пратакол не складаецца. Штраф пры гэтым павінен быць устаноўлены па ніжняй мяжы і роўны адной базавай велічыні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

6 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

6 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

8 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

8 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

9 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

9 часов ago