ГрадусПлюс. Трын-трава

“На дальняй станцый сыду, трава па пояс”, – спяваецца ў любімым кінафільме нашага дзяцінства.

Але размова пойдзе не пра дальнюю станцыю і рамантыку, а пра ўезд у наш родны горад.

Не адзін чалавек, рухаючыся з Дзятлава на Слонім па трасе, звярнуў увагу на цікавае ландшафтнае рашэнне, якое не паддаецца логіцы. У самім райцэнтры стараннямі жылкамунгаса ўзбочына ідэальна выкашана роўна да дарожнага знака, за якім і ёсць тая самая трава па пояс, густая, з яркімі жоўтымі палявымі кветкамі. Едзем далей: за ўчасткам травы бетонная скульптура “Дзятлава” таксама абкошана роўна па перыметры, а навокал – бушуе разнатраўе. Узбочына ў парадку на працягу ўсёй трасы, а ўсё, што ніжэй – не. Што за цікавая ідэя такога добраўпарадкавання “шашачкамі”, цікавімся ў Віктара Скоблі, дырэктара Навагрудскага ДЭУ-56, якое займаецца абслугоўваннем названай аўтадарогі.

– Згодна з дагаворам, заключаным з Міністэрствам транспарту, абкошванне ўзбочын ажыццяўляем па графіку двойчы на год: у маі-чэрвені і верасні-кастрычніку, – расказвае Віктар Генадзьевіч. – Па тэхналогіі праводзіцца спачатку ручная работа, затым абкошванне ўзбочын, адкосаў і нарэшце – палос адводу. Мы ўжо пачалі работы на гэтым участку, упарадкавалі ўзбочыны. Праўда, цёплае дажджлівае надвор’е ўносіць свае карэктывы ў працэс, травы растуць хутчэй. Дарог у абслугоўванні арганізацыі многа, таму ўсё робім згодна з графікам. Да канца чэрвеня выканаем работы ў вызначанай паслядоўнасці і давядзём да лагічнага завяршэння.

Атрымліваецца, усё законна, правільна: і дарожнікі працуюць па плане, і жылкамунгас сваю работу зрабіў як мае быць. Лагічна, але непрыгожа: пакуль дзве службы прынцыпова выконваюць толькі свой фронт работ і ні кроку больш, гасцей горада сустракаюць някошаныя лугі з акуратна “выбрытымі” праплешынамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко об отношениях с Россией: несмотря на разного рода гвалты, идем тем путем, который определили

Беларусь и Россия, несмотря на разного рода гвалты со стороны, строят свои отношения тем путем,…

23 минуты ago

В Беларуси первый укос трав провели почти на 80 % площадей — заготовлено более 5,5 млн тонн сенажа

По оперативным данным на 15 июня, в Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1…

1 час ago

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профессионально-технического образования, сообщает БЕЛТА.  Продлится…

4 часа ago

Беларусь и Россия представили третий совместный доклад о ситуации с правами человека в отдельных странах

Представлен третий совместный доклад министерств иностранных дел Беларуси и России «О ситуации с правами человека…

4 часа ago

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

1 день ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

1 день ago