ГрадусПлюс. Што за перамога без вайны, або Гісторыя новай дарожкі

Нездарма сёлета блогераў Беларусі прымалі на рэспубліканскім узроўні. Блогерства становіцца не проста хобі і забавай, а сур’ёзнай справай і такой жа адказнасцю. За ўсё, што мы кажам публічна ў сацыяльных сетках, павінны быць гатовы несці справаздачу, асабліва калі гэта робіцца на вялікую аўдыторыю.

Многія жыхары Дзятлаўшчыны (і не толькі яны!) бачылі ў сацсетцы TikTok ролік пра пешаходную дарожку ў мікрараёне вуліцы Савецкай і нават актыўна каменціравалі яго, упіраючы на перамогу народа. Хто каго перамагаў, не вельмі зразумела: дарожак на тым участку больш чым дастаткова, афіцыйных запытаў наконт яшчэ адной ад людзей не паступала, а відэа было знята, калі работнікі жылкамунгаса ўжо пачалі планавыя работы. Заўважым, што больш за ўсіх дадзенай палемікай здзіўлены дырэктар РУП ЖКГ Васіль Пяцюк.

– Не вельмі зразумела, хто каго перамагаў, бо мы ні з кім не ваявалі, – жартуе ён. – Добраўпарадкаванне горада Дзятлава і раёна вядзецца планава і паслядоўна, а пракладванне новых пешаходных дарожак прадыктавана жыццём і перавагамі мясцовых жыхароў. Так, у мінулым годзе мы праклалі дадатковы шлях да магазіна “Санта-Кэш” на вуліцы Навагрудскай, цяпер рэалізавалі запланаванае на гэты год будаўніцтва па Савецкай. З’яўленне новага аб’екта тут абумоўлена яшчэ і запланаваным уладкаваннем гарадскога фантана, які ўжо гэтым летам плануецца адкрыць.

Больш падрабязны расповед пра фантан – тэма для новага артыкула, які яшчэ з’явіцца на старонках газеты “Перамога”. А пакуль, думаю,  не пакрыўлю душой, калі агучу меркаванне многіх землякоў пра сквер Дварчаніна ў Дзятлаве. Тут не адзін год было і ёсць усё для камфорту людзей – і дарожкі, і лавачкі, і прыгожыя цікавыя насаджэнні. Гэта месца створана з клопатам пра людзей: моладзь і дарослыя рады бавіць тут час, нават без непатрэбных спрэчак і гучных інфанагодаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

4 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

5 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

6 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

6 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

6 часов ago