ГрадусПлюс. Пачытай – і зрабі наадварот?

Сышоў снег, і зноў набыла актуальнасць праблема засмечвання вуліц горада і земляў раёна.

Пацвярджэннем таму – паведамленне, якое прыйшло ў чат-бот газеты “Перамога”.

Дзятлаўчанка даслала некалькі фотаздымкаў і эмацыянальнае пісьмо, дзе прасіла паўшчуваць людзей, якія не маюць нічога святога: параскідвалі смецце па-за вуліцы Някрасава, праз якую ідзе дарога на гарадскія могілкі. Засмечанасць на ўзбочыне асабліва кідаецца ў вочы не тым, хто едзе на машыне, а ідзе пешшу.

Каб высветліць сітуацыю, наведваем вуліцу Някрасава, дзе адразу ж з уваходу па правым баку на дрэве вісіць паржавелая ад часу таблічка з надпісам: “Людзі! Будзьце ласкавыя, не кідайце смецце”. І роўна пад ёю – смецце: у асартыменце пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, цэлафан і нават пачак ад кантрацэптываў. Такая ж сітуацыя назіраецца крыху далей уздоўж вуліцы і нават на чужых падворках, дзе, магчыма, ніхто не жыве, але парушальнікі парадку скарыстоўваюць іх як сметнікі.

Па ўсім відаць, што сітуацыя даўняя і набалелая не толькі ў аўтараў таблічкі, мясцовых жыхароў, але нават камунальных службаў. Аб тым, што камунальнікі тут прыбіраюць, сведчыць чысты кантэйнер для бытавых адходаў, размешчаны побач з рытуальнай майстэрняй. Упэўнена, што гаспадары ўстановы не забароняцьць прахожым выкінуць паперку ці бутэльку туды. Але ж для гэтага трэба прайсці лішнія 30 метраў… прасцей пад ногі.

Можна было б усміхнуцца з гэтай сітуацыі, калі б усё не было так сумна. Атрымліваецца: не тое што дарога на работу, а нават шлях да сакральнага месца вечнага спачыну дзятлаўчан засцелены адходамі чалавечай жыццядзейнасці.

Начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі папярэджвае тых, хто любіць раскідваць смецце не па прызначэнні і тлумачыць, што можа чакаць парушальнікаў закона:

– За раскідванне смецця там, дзе яго быць не павінна, вам не проста пагразяць пальцам, а могуць пакараць згодна з артыкулам “аб абыходжанні з адходамі” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. З 1 студзеня за выкідванне смецця не ў скрыні, кантэйнеры і іншыя месцы часовага захоўвання адходаў вам можа пагражаць штраф да 1200 рублёў; за забруджванне смеццем лесу  іншай хмызняковай расліннасці – да 400 рублёў. Замест пакарання грамадзяніну могуць вынесці пісьмовае папярэджанне, калі на працягу года да правапарушэння яго за гэта не каралі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

11 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

12 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

12 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

12 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

12 часов ago