ГрадусПлюс. Няўлічаны люк

Адной з самых актуальных вясновых тэмаў з’яўляецца добраўпарадкаванне. З ім звязана пытанне, якое паступіла ў чат-бот газеты “Перамога”.

– На вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ на мінулым тыдні асфальтавалі дарогу і разам са старой дарогай пад асфальтам застаўся люк нашай каналізацыі, – напісаў нам жыхар горада Дзятлава. – Падыходзілі два разы да рабочых, яны сказалі, што гэта не іх абавязак. Што за рабочыя былі, не ведаю, але іншыя люкі паднялі, а наш застаўся пад асфальтам. Падкажыце, куды звярнуцца?

Рамонт названай вуліцы ажыццяўлялі работнікі Слонімскага ўчастка ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”, аднак да люка яны, сапраўды, ніякага дачынення не маюць. Сітуацыю растлумачыў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:

– У час правядзення работ па асфальтаванні вуліцы  50 гадоў ЛКСМБ у Дзятлаве прысутнічалі работнікі водаканала нашай арганізацыі, яны паказалі падрадчыкам усе люкі, якія былі адзначаны ў выканаўчай дакументацыі 2010 года. Пасля ўказанага года асобныя жыхары вуліцы падключаліся да цэнтральнай каналізацыі, аднак агульная выканаўчая дакументацыя за гэты перыяд не абнаўлялася. Некаторыя жыхары вуліцы ў працэсе падыходзілі да работнікаў водаканала і ўказвалі на свае люкі, каб яны таксама былі ўлічаны пры правядзенні работ. Магчыма, гэта атрымалася зрабіць не ва ўсіх. Тым не менш, пытанне можна вырашыць станоўча і аператыўна. Для гэтага грамадзяніну прапануецца звярнуцца да спецыялістаў водаканала, яны выедуць на месца, выражуць і паднімуць люк адпаведна тэхнічнаму рэгламенту.

P.S. На момант публікацыі матэрыяла аўтар звароту звязаўся з водаканалам, пытанне было вырашана станоўча: заўтра работы па ўладкаванні люка будуць праведзены спецыялістамі арганізацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

3 часа ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

5 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

7 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

7 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

7 часов ago