Прыемна, што на Дзятлаўшчыне абнаўляюцца знакавыя аб’екты, звязаныя з ушанаваннем памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Стараннямі калектыву ТАА “Ізакам” быў рэканструяваны манумент ва ўрочышчы Цагельня, дзе загінулі больш за 300 нашых землякоў.

Цяпер дзятлаўчане і госці горада маюць магчымасць ушанаваць памяць продкаў, усклаўшы кветкі да прыгожага помніка.

Аднак і тут не абыходзіцца без “але”. Не ўсім яшчэ знаёма палявая дарога да помніка працягласцю каля кіламетра. Затое пад’езды да яго “аблюбавалі” аматары пікнікоў пры дарозе, якія нярэдка адбываюцца з ужываннем алкаголю. Літаральна адразу, калі збочваеш з дарогі ў напрамку манумента, справа на шляху ёсць два з’езды, на якіх нават з дарогі відаць россып бутэлек ад алкагольных напояў, пачкі ад цыгарэт і іншае смецце. Нехта нават вывез сюды трубкі і кінуў пад куст.

Смецце перыядычна прыбіраецца, аднак гэтага надоўга не хапае. Не палохае парушальнікаў цывілізацыя побач, не кранае блізкае размяшчэнне жалобнага месца. Мінаюць выхадныя – і смецце “вырастае” з новай сілай. Нераўнадушныя грамадзяне кажуць, што спадзяюцца толькі на фотапасткі, якія дапамогуць устанавіць шкоднікаў і справядліва пакараць іх.

Сітуацыю пракаменціраваў галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько:

– Згаданая тэрыторыя належыць да ляснога фонду Дзятлаўскага раёна, і такая праблема сапраўды існуе. Несумленныя грамадзяне набываюць каву і напоі на бліжэйшай аўтазаправачнай станцыі або прывозяць з сабой, распіваюць іх на ўскрайку лесу пры дарозе, тару не ўтылізуюць па правілах, а пакідаюць проста на зямлі. Сіламі работнікаў лясгаса мы наводзім парадак на гэтым месцы, а таксама ажыццяўляем перыядычны відэакантроль з дапамогай фотапастак. Парушальнікі закона, якія бытавымі адходамі забруджваюць лес, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Нагадаю, што згодна з артыкулам 16.22 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь забруджванне лесу сцёкавымі водамі або іншымі адходамі караецца штрафам да 10 базавых велічыняў, для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 20, для юрыдычных асобаў – да 50.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации