Сонечнае цёплае надвор’е спрыяе прагулкам на свежым паветры. І вось у абедзенны перапынак назіраем уздоўж возера ў райцэнтры шэраг аўтамабіляў, пры тым што стаянка насупраць напалову пустая. Выгляд абочыны, якая ўся ў плямах ад машыннага масла, сведчыць, што паркуюцца тут рэгулярна. Непрыемна стала. Жыхары горада часта прыходзяць да гэтага вадаёма. Летась тут жыла сям’я лебедзяў, якая дружна сустракала ўсіх, хто прыходзіў пачаставаць смачненькім. Увечары на лавачках людзі адпачывалі, любаваліся каляровымі фантанамі на вадзе. Старанна камунальная служба чысціла возера ад гарлачыкаў, высадзіла ў кветніку ружы. А цяпер у ваду дожджыкам будзе змываць аўтамабільныя “адходы”?
Па каментарый звярнуліся да Дзмітрыя Балькоўскага, начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
– Спыніўшы аўтамабіль каля вадаёма, як у вашым прыкладзе – каля возера ў Дзятлаве, не многія задумваюцца аб правілах паркоўкі, бо лічаць, што асфальтаваная дарога дазваляе прыпынак. Фактычна ж аўтамабіль ужо знаходзіцца ў водаахоўнай тэрыторыі, дзе дзейнічаюць асаблівыя правілы стаянкі механічных транспартных сродкаў. Для прадухілення забруджвання, засмечвання водных аб’ектаў, а таксама захавання асяроддзя для пражывання жывёл, птушак, арэалу раслін на тэрыторыях, прылеглых да водных аб’ектаў, у межах прыбярэжных палос дзейнічаюць забароны і абмежаванні, вызначаныя артыкуламі 53 і 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ЗАБАРОНЕНА стаянка механічных транспартных сродкаў да 30 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Нагадаю, што ў межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос забараняецца таксама мыйка транспартных і іншых механічных сродкаў; выпас сельскагаспадарчых жывёл; высечка лесу, выдаленне аб’ектаў расліннага свету; выкарыстанне ўсіх відаў угнаенняў на адлегласці да 10 метраў і іншае.
За парушэнне рэжыму ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах або на прыбярэжных палосах грамадзян “чакае” штраф у памеры да дзесяці базавых велічыняў, індывідуальнага прадпрымальніка – да дваццаці пяці, а юрыдычную асобу – да пяцідзесяці.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…
Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…