ГрадусПлюс. Лёгкая нажыва – цяжкія наступствы

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў па аб’ектах АПК дзятлаўскія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Для адпрацоўкі аператыўных звестак міліцыянеры правялі агляд па месцы жыхарства 56-гадовага механізатара гаспадаркі. У двары дома і ў гаражы вяскоўца праваахоўнікі выявілі склад запасных частак да тэхнікі, раней выкрадзеных з прадпрыемства: 52 падшыпнікі, два карданныя валы, дзве крыжавіны, падвесную апору, папярочку і ліхтар. Некаторыя дэталі былі новымі і ў завадской упакоўцы. Агульны кошт канфіскаванага перавышае 800 рублёў. Па факце крадзяжу праводзіцца праверка.

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням механізатара будзе дадзена па выніках расследавання. 

– Для аказання дапамогі кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, спыненні п’янства на вытворчасці, арганізацыі работы вартавой аховы, ажыццяўленні кантролю за ліквідацыяй выяўленых недахопаў і правядзення адпаведнай прафілактычнай работы штодня арганізоўваецца работа мабільных груп, сіламі якіх праводзіцца маніторынг аховы маёмасці на ўсіх аб’ектах захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, праверка месцаў захоўвання збожжа, ядахімікатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама тэхнічнай умацаванасці гэтых месцаў, абароненасці ад злачынных замахаў і забяспечанасці вартавой аховай. За крадзяжы ТМК прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць, у залежнасці ад сумы нанесенай шкоды. За крымінальныя дзеянні прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін. За крадзеж, учынены ў буйным памеры, можа быць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў са штрафам або без штрафу, – папярэдзіў аматараў лёгкай нажывы начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

«300 талантов для Королевы». Соревнования по легкой атлетике для младших школьников стартовали в Беларуси

В Беларуси дан старт масштабному спортивно-массовому проекту "300 талантов для Королевы" по легкой атлетике для…

49 минут ago

Добраўпарадкаванне. Талакі работа баіцца!

Восень – час падводзіць вынікі і наводзіць парадкі. Дрэвы ўжо пачалі скідваць рознакаляровае лісце, а…

54 минуты ago

Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Туркменистан на саммит СНГ

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Туркменистан, где примет участие в заседании…

2 часа ago

Пройдут комплексные учения

С 12 по 16 октября в Гродненской области запланировано проведение комплексного учения с органами управления…

3 часа ago

Отечественные сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране — Минсельхозпрод

Белорусские сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране. Об этом заявил первый заместитель министра…

7 часов ago