У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуўся чытач з пытаннем аб вядзенні палявання ў раёне:

– Падкажыце, ці можна цяпер паляваць на лісіц і ці праўда, што іх можна здаваць платна?

На гэта пытанне даў адказ вядучы паляўніцтвазнавец Дзятлаўскай паляўнічай гаспадаркі Слонімскай міжраённай арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Юрый Міклаш:

– Паляванне на лісіцу можна весці круглы год пры ўмове законнага знаходжання ва ўгоддзях, бо яна адносіцца да непажаданых відаў жывёл, таксама як і янотападобны сабака, воўк, шакал, варона шэрая, сарока, чапля вялікая белая і шэрая. З лістапада мінулага года дзейнічае рашэнне аблвыканкама аб кампенсацыйных выплатах за здабычу непажаданых відаў жывёл, на аснове якога мы заключылі дагаворы з усімі сельгаспрадпрыемствамі раёна. Каб атрымаць кампенсацыю, трэба прадаставіць здабытую жывёлу на экспертызу ў ветэрынарную службу раёна, там складаецца акт у двух экзэмплярах, які замацоўваецца пячаццю і рэгіструецца ў журнале, у ім указваецца, на землях якога сельгаспрадпрыемства здабыта жывёла.  На аснове акта накіроўваецца запыт у сельгаспрадпрыемства, якое будзе ажыццяўляць кампенсацыю, пералічваючы грашовыя сродкі на рахунак нашай арганізацыйнай структуры, паляўнічыя змогуць атрымаць выплату ў нас.  Кампенсацыя за лісіцу, янотападобнага сабаку і шакала складае паўтары базавыя велічыні за галаву (базавая выплачваецца паляўнічаму за вылікам падаходнага падатку, 0,5 базавай – арганізацыйнай структуры), за ваўка – шэсць базавых велічыняў (чатыры – паляўнічаму, дзве – арганізацыйнай структуры).

Заўважу, што Гродзенская вобласць адзіная, дзе адстрэл непажаданых жывёл кампенсуецца фінансава. На Дзятлаўшчыне з пачатку года ўжо ўпалявана і здадзена больш за 100 лісіц, 15 янотападобных сабак, адзін воўк.

Наталля АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации