Матэрыял аб рэжыме работы катка ў райцэнтры выклікаў водгук сярод чытачоў газеты “Перамога”.
Так, жыхар раёна пацікавіўся праз каментарыі ў месенджары Тэлеграм, ці будзе працаваць каток у Наваельні.
На гэта і падобныя пытанні адказ даў загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда:

– Функцыянаваць і абслугоўвацца гэтай зімой у раёне будзе адзін каток, размешчаны ў Дзятлаве каля стадыёна “Колас” (вуліца Міцкевіча, 9), які працуе кожны дзень з 12 да 21 гадзіны. Запрашаем жыхароў і гасцей Дзятлаўскага раёна наведаць адкрытую лядовую пляцоўку самастойна, а таксама з сябрамі, сем’ямі і атрымаць асалоду ад актыўнага зімовага адпачынку. Побач з каробкай функцыянуе пункт пракату канькоў, у наяўнасці памеры ад 32 да 46. Адна гадзіна катання будзе каштаваць 3 рублі – са сваімі канькамі, 5 рублёў – з пракатам канькоў. Таксама прапануем пракат лыжаў ад 36 да 45 памеру.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае