У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава.
Жанчыны перажываюць, што хутка халады, а іх справа з будаўніцтвам каналізацыі не зрушылася з месца. На пытанне адказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– Калектыўны зварот грамадзян, якія жывуць у горадзе Дзятлаве, па пытаннях будаўніцтва сетак водаадвядзення (каналізацыі) па вуліцах Гагарына і Катоўскага райцэнтра, які паступіў у час прыёму грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзем Трубілам быў разгледжаны. Заяўніцам растлумачылі, што выдзяленне фінансавання на выкананне работ будзе праведзена пасля перадачы сетак водаадвядзення (каналізацыі) на Слонімскі водаканал у 2027 годзе.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga