ГрадусПлюс. Калі ўсё мала

Не менш гарачая за ўборку і захаванне ўраджаю тэма сумленнасці і адказнасці аграрыяў пры правядзенні сельгасработ. На вялікі жаль, зноў і зноў сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу трапляюцца жадаючыя прысвоіць тое, што ім зусім не належыць.

15 жніўня прайшоў чарговы сумесны рэйд Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, накіраваны на выяўленне правапарушэнняў у сферы аграпрамысловага комплексу.

Дома ў работніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна былі выяўлены і канфіскаваны гаруча-змазачныя матэрыялы, запчасткі ад сельскагаспадарчай тэхнікі ўласнасці гаспадаркі, а таксама 380 літраў дызельнага паліва. Праводзіцца праверка, сума скрадзенага высвятляецца.

Работнік іншага сельгаспрадпрыемства раёна заправіў уласны аўтатранспарт афарбаваным дызельным палівам, 52 літры якога былі выеўлены міліцыяй у баку яго машыны ў ходзе агляду і канфіскаваны, складзены адміністрацыйны пратакол.

Сорамна і прыкра, што адначасова з дасягненнямі лідараў жніва даводзіцца ўзгадваць на старонках газеты такія непрыемныя факты пра работнікаў сяла. Аднак, маральны – толькі адзін бок гэтага медаля. Па законах Рэспублікі Беларусь кожнае злачынства мае пакаранне.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі рэйда

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

«300 талантов для Королевы». Соревнования по легкой атлетике для младших школьников стартовали в Беларуси

В Беларуси дан старт масштабному спортивно-массовому проекту "300 талантов для Королевы" по легкой атлетике для…

10 часов ago

Добраўпарадкаванне. Талакі работа баіцца!

Восень – час падводзіць вынікі і наводзіць парадкі. Дрэвы ўжо пачалі скідваць рознакаляровае лісце, а…

10 часов ago

Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Туркменистан на саммит СНГ

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Туркменистан, где примет участие в заседании…

10 часов ago

Пройдут комплексные учения

С 12 по 16 октября в Гродненской области запланировано проведение комплексного учения с органами управления…

12 часов ago

Отечественные сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране — Минсельхозпрод

Белорусские сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране. Об этом заявил первый заместитель министра…

15 часов ago