ГрадусПлюс. Калекцыянер

Размова пойдзе не пра героя сусветна вядомага рамана, а пра нашага земляка, аматара прыгожага, які папаўняў сваю калекцыю незаконным чынам.

Гэта гісторыя пачалася ў гарпасёлку Казлоўшчына яшчэ ў студзені. На мясцовай адметнасці – крыніцы ў гонар іконы Божай Маці “Живоносный источник”, якая з’явілася тут дзякуючы грамадскай ініцыятыве ў 2024 годзе. Крыніцу добраўпарадкавалі, асвяцілі, а праз некаторы час пабудавалі на яе тэрыторыі купель.

– Талакою прыбралі крынічку, выдалілі аварыйныя дрэвы на тэрыторыі, усё зрабілі для людзей: накіравалі плынь вады такім чынам, каб грамадзянам было зручна спусціцца наталіць смагу або набраць вады з сабой, – расказвае старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка. – Зрабілі на спуску да вады зручную лесвіцу з фігурнымі парэнчамі, на іх павесілі кубак для таго, каб кожны жадаючы мог папіць крынічнай вады. Доўгі час ён там і знаходзіўся, выкарыстоўваўся па прызначэнні. Аднак у пачатку гэтага года кубак знік. На яго месцы мы размясцілі іншы, таксама керамічны, аднак і ён надоўна не затрымаўся. Больш чым за паўгода на крынічцы зніклі без малога паўтара дзясятка керамічных, пластыкавых кубкаў, якія прадастаўлялі арганізацыі раёна і мы набывалі самі. Быў нават металічны кубак, які замацоўвалі на ланцужок, але нават гэта не спыніла злодзея. Былі падазрэнні, хто такое мог зрабіць, але самі пацвердзіць здагадкі не мелі магчымасці.

Па дапамогу ў вышуку зламысніка кіраўнік сельвыканкама звярнулася ў міліцыю, і нядаўна аматар дармавых кубкаў быў адшуканы. Як выйшлі на злодзея і якая адказнасць яго чакае, расказаў участковы інспектар міліцыі Віталій Грышук:

– Атрымаўшы заяву аб неаднаразовым крадзяжы кубкаў на крыніцы ў гарпасёлку Казлоўшчына, мы пачалі працаваць па справе. Пры падтрымцы грамадзян устанавілі ў гэтым месцы так званую фотапастку, якая даволі хутка дала вынік. Камера зафіксавала, як ён прыйшоў, папіў вады, набраў з сабой, а пасля яго візіту кубак знік. Злодзеем аказаўся жыхар адной з вёсак сельсавета, за няўплату ў яго адключылі ваду, і ён рэгулярна наведваўся да крынічкі, везучы адтуль не толькі чыстую пітную ваду, але і сувеніры.

Участковы міліцыянер пагутарыў з падазраваным па месцы яго жыхарства, і той прызнаўся ў тым, што, сапраўды, на працягу доўгага часу краў посуд. На пытанне, навошта яму столькі кубкаў, адказаў ёміста і лаканічна:

– Падабаюцца мне прыгожыя распісныя кубкі. Што я магу зрабіць?

Ён вярнуў сельвыканкаму ўсе 13 кубкаў, якія захоўваліся ў яго дома. Аднак для самога грамадзяніна гісторыя не скончана: за незаконную калекцыю яго чакае адказнасць па законе.

– Цяпер збіраем матэрыялы, праводзім апытанне сведкаў, – адзначыў Віталій Іванавіч. – За такія дзеянні грамадзяніну пагражае ад 2 да 6 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт, як вырашыць суд.

Размову пра злодзея-калекцыянера Ала Гародка дапаўняе фактамі аб тым, што некаторыя несумленныя грамадзяне выкарыстоўваюць тэрыторыю крыніц для “тусовак” з распіццем спіртных напояў. Праваахоўныя органы ўзялі на кантроль сітуацыю і паабяцалі разабрацца з хуліганамі па ўсёй строгасці закона. У сваю чаргу, адміністрацыя сельвыканкама заклікае жыхароў і гасцей Казлоўшчыны заставацца чалавечнымі: наведваць крынічку з чыстай душой і добрымі намерамі, набіраць, піць ваду, але не наносіць шкоду гэтаму асвечанаму месцу.

Наталля АВЯРЧУК
Фота з архіва, Казлоўшчынскага сельвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

З рэдакцыйнай пошты. Калі льецца душэўная песня, вёска яшчэ жыве

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у вёсцы Зарой розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і…

5 часов ago

Белорус Евгений Коваленок завоевал бронзу чемпионата Европы по параплаванию

Белорус Евгений Коваленок стал бронзовым призером чемпионата Европы по плаванию среди спортсменов с ограниченными возможностями,…

5 часов ago

Пытанне – адказ. Дзе атрымаць дублікат пасведчання?

Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу…

7 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Дыяменты ў турыстычнай скарбніцы Гродзеншчыны

Урадам Рэспублікі Беларусь была прынята Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Адной з ключавых яе…

8 часов ago

Александр Лукашенко предложил компаниям Владимира Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…

10 часов ago

Асабістае меркаванне. Усе мы – адзін народ

17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята…

10 часов ago