Гэта займальны атракцыён – чалавека не задавальняе сметнік у сябе дома, але арганізаваць яго дзе заўгодна – ён майстар.
Днямі не тое што б у рэйд, а проста праехаліся з фотаапаратам у два выезды з Дзятлава паглядзець на парадак.
Падарожжа было кароткім. Побач з аўтобусным прыпынкам каля яўрэйскіх могілкаў у кірунку вёскі Савічы здалёк заблішчэлі рознакаляровыя бутэлькі. Пад’ехалі бліжэй, так і ёсць: паперкі і шкляны асартымент. Урна ж на прыпынку пустая. Сумленна было вывезена дарожнымі службамі і смецце з урнаў на аўтобусных прыпынках у кірунку аграгарадка Дварэц, а вакол іх тая ж карціна, што каля яўрэйскіх могілкаў. Невялікае адрозненне – бутэлькі пластыкавыя.
Вось думаю, столькі банераў з сацыяльнай рэкламай зараз па ўсім горадзе, уздоўж аўтамабільных трас: “Не спяшайся, цябе чакаюць дома”, “Не пі, мама”, “Абарані свой дом ад пажару”. Можа прыйшоў час і ў некалькіх метрах ад урны, да якой людзі не даходзяць, каб выкінуць абгортку ад марожанага або пустую бутэльку, устанавіць фатаграфіі свінні з надпісам: “кінуў смецце, не забудзься пахрукаць!”. Калі да сумлення заклік не дойдзе, дык хоць хруканнем людзей вакол пасмяшыць.
Ірына КАМАРОВА
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…