ГрадусПлюс. Дзе школьнікам вучыцца гуляць у шахматы?

Тэму для развагаў падказала дыскусія ў настаўніцка-бацькоўскім чаце адной са школ горада Дзятлава.

Бацькі навучэнца цікавіліся:

– Падкажыце, калі ласка, сёння наша дзіця ездзіла на спаборніцтвы па шахматах на вобласць. Навучылі яго гуляць у шахматы мы ў сям’і. Чаму ў рамках школы або раёна няма ніводнага гуртка па шахматах?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся адразу ў некалькі інстанцый. У сектары спорту райвыканкама адзначылі, што для адкрыцця спартыўнай секцыі па дадзеным відзе спорту ў штаце профільных установаў павінен быць спецыяліст з профільнай адукацыяй і спартыўным разрадам па шахматах. Цяпер такіх кадраў у раёне няма.

Пра магчымасці арганізацыі заняткаў на базе навучальных установаў расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Кожна год у канцы мая і пачатку верасня фарміруюцца аб’яднанні па інтарэсах, якія на працягу навучальнага года будуць працаваць на базе цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У час гэтых мерапрыемстваў педагогі прапануюць школьнікам і іх бацькам увесь спектр напрамкаў, у якіх працуюць, і прымаюць да ўвагі пажаданні па адкрыцці новых. Для таго, каб пачало работу аб’яднанне па інтарэсах па гульні ў шахматы, бацькам або законным прадстаўнікам навучэнцаў неабходна ў пісьмовай форме выказаць сваё пажаданне ў адрас дырэктара навучальнай установы. На аснове заяў будзе сфарміраваны план работы на наступны навучальны год. У папярэднія гады масавага паступлення такіх запытаў не было, для адкрыцця курса неабходна атрыманне не менш за 12 пісьмовых заяў.

Заўважу, што на дадзены момант у цэнтры дадатковай адукацыі два педагогі маюць неабходную кваліфікацыю і могуць праводзіць заняткі такога плана. З улікам узрастаючага інтарэсу да гульні ў шахматы для школьнікаў, мы прадметна разгледзім пытанне аб адкрыцці ў наступным годзе аб’яднання па інтарэсах  па гэтым відзе спорту, якое, верагодней за ўсё, будзе працаваць на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава пад кіраўніцтвам педагога цэнтра.

Дысцыпліна “Шахматы ў школе” можа прысутнічаць у якасці факультатыўнага занятка ва ўстановах адукацыі. Згодна з праграмай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, яна прадугледжана толькі для 1 і 2 класаў, таксама па заяўным прынцыпе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

2 часа ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

2 часа ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

3 часа ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

4 часа ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

5 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

7 часов ago