ГрадусПлюс. Дарога з “сюрпрызам”

Гэта “вострая” рубрыка газеты “Перамога” пайшла ў народ, і да нас актыўна звяртаюцца дзятлаўчане са спадзяваннем калі не вырашыць пытанне адразу, то хаця б даць яму рэзананс.

Адна з апошніх узнятых праблем – стан аўтамабільных дарог, нават не на раёне, а ў самім райцэнтры. І тут далёка не трэба хадзіць: ёсць унушальная па працягласці вуліца Кірава, дзе летась абнавілі асфальтавае пакрыццё, цяпер праводзяць замену тратуараў. Прасторная, зручная, ідэальная. Але гэта толькі да перасячэння з вуліцай Прытыцкага, а далей, як кажуць, прышпіліце рамяні!

Усё яшчэ даволі прыстойна, калі рухацца па гэтай вуліцы ад цэнтра на выезд. Але калі вяртаешся на машыне па суседняй паласе руху, па няведанні можна “злавіць” вельмі непрыемны сюрпрыз: проста на дарозе – тры ўнушальныя яміны (калі на вока, глыбінёй не менш за 10 сантыметраў), праехаць якія, не пакінуўшы на дарозе аўтамабільную падвеску, практычна нерэальна. Каб абмінуць небяспеку, даводзіцца выязджаць на сустрэчную паласу руху, а што калі па ёй таксама рухаецца аўтамабіль? Спыняйся і чакай пасярод шляху. Пра гэту дарожную асаблівасць ведаюць жыхары бліжэйшых вуліц і тыя, хто часта бывае ў названым мікрараёне. А заезджыя сюды з цэнтра дзятлаўчане і госці горада могуць літаральна “сесці ў яму” на ўласным аўтамабілі не толькі ў цёмны, але і ў светлы час сутак.

Як расказалі дзятлаўчане, праблеме ямаў на Кірава не менш за год, аднак рахманыя талерантныя вадзіцелі ўвесь гэты час цярпелі сітуацыю, аб’язджаючы яміны па дузе. Ды, відаць, і апошняе цярпенне скончылася.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

56 минут ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

2 часа ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

3 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

15 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

15 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

1 день ago