Усе мы любім братоў нашых меншых, але сапраўднага сабакавода можа зразумець толькі таварыш па захапленні.
Неаднойчы ў чарзе ў магазіне ці банку або проста ў двары даводзілася чуць дыскусіі аб тым, дзе, як і якім чынам у Дзятлаве выгульваць сабак. Такія спрэчкі “абрасталі” лагерамі прыхільнікаў і пагражалі перарасці ў сапраўднае шэкспіраўскае супрацьстаянне, а то і што горшае. Кожны, на яго думку, мае рацыю: адны – за любоў і спагаду да жывёлаў, другія – за парадак і чысціню ў горадзе.
Каб развязаць застарэлы канфлікт, варта звярнуцца да спецыялістаў.
Як адзначае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко, выгул сабак рэгламентуецца рашэннем райвыканкама, дзе вызначаны не толькі месцы, але і правілы:
– У дакуменце ўстаноўлены тры дазволеныя месцы для выгулу сабак у горадзе Дзятлаве: вольная ад забудовы тэрыторыя па вуліцы Прытыцкага, абмежаваная шматпавярховай кватэрнай забудовай па вуліцы Навагрудскай, магазінам “Санта-Кэш”, з двух бакоў – зялёным масівам; тэрыторыя па вуліцы Белуша, абмежаваная вытворчай зонай і ручаём; участак па вуліцы Слонімскай, абмежаваны тэрыторыяй Дзятлаўскага РАНС і зямельнымі ўчасткамі з індывідуальнай забудовай па вуліцы Чырвонаармейскай. Таксама ў рашэнні прапісаны правілы, у ліку якіх рэгістрацыя жывёлаў і своечасовая ўплата збору, выгул у вызначаных месцах на павадку ў намысніку, забарона на наведванне з жывёламі гандлёвых пунктаў, грамадскіх будынкаў і шэраг іншых патрабаванняў, з якімі можна азнаёміцца на сайце райвыканкама або ў газеце “Перамога” за мінулы год.
Аднак усе мы ведаем і бачым, што для прагулак сабакаводы на свой страх і рызыку выкарыстоўваюць далёка не толькі тры дазволеныя месцы.
Старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук нагадвае аб адказнасці ўладальнікаў сабак перад законам:
– Згодна з артыкулам 16.30 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, выгул сабак у забароненых для гэтага месцах пагражае іх уладальнікам штрафам да 15 базавых велічыняў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…
Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…