ГрадусПлюс. Чый сабака кусаецца?

На лінію “102” звярнуўся дзятлаўчанін з паведамленнем аб тым, што яго дзіця, 2012 года нараджэння, пакусаў сабака паблізу дома № 23 па вуліцы Навагрудскай.

Дзіця даставілі ў прыёмны пакой Дзятлаўскай ЦРБ, дзе былі зафіксаваны пашкоджанні і аказана медыцынская дапамога.

Супрацоўнікі АУС райвыканкама праводзяць расследаванне здарэння, высвятляюць гаспадара сабакі, якога бацьку пацярпелай удалося сфатаграфаваць.

На жаль, не ўсе з нас добра ўсведамляюць, што, калі гадаванец пасяляецца ў вашай сям’і, ён цалкам становіцца вашай адказнасцю. Ёсць правілы ўтрымання і выгулу хатніх жывёл, парушэнне якіх прыводзіць да непрыемных здарэнняў.

Як расказаў старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АУС райвыканкама Сяргей Юшкевіч, у дадзеным выпадку парушаны правілы ўтрымання сабакі, які выгульваўся на вуліцы без намордніка і павадка. Праводзіцца апытанне сведкаў, высвятляецца асоба гаспадара, які будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з часткай 2 артыкула 16.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ, яму пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, будзе ўстаноўлена, ці зарэгістраваны гадаванец у рэестры хатніх жывёл.

Нагадаем, што бацькі пацярпелай маюць права звярнуцца ў суд з заявай аб кампенсацыі шкоды, нанесенай здароўю дзіцяці, і маральнай шкоды.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Тата можа!” – праверка на трываласць, хуткасць, інтэлект

Ярка і шумна завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне – 21 кастрычніка адзначылі Дзень бацькі.…

2 часа ago

Дрэўца да дрэўца – зашуміць лес

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24…

3 часа ago

Школьны мерыдыян

Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…

5 часов ago

В Беларуси намолотили более 1 млн тонн зерна кукурузы

В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…

6 часов ago

Специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на Дятловщине!

В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…

8 часов ago

Як пяцікласнік пераўтварае іспыты ў дасягненні

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…

8 часов ago