9 ліпеня 1944 года — дата з якой пачаўся адлік мірнага жыцця ў Дзятлаве. Да гэтай знамянальнай  даты ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы экспанавана выстава-дасье “Горад мужнасці і славы”. На выставе размешчаны фактаграфічны матэрыял аб вызваленні Дзятлава, схемы баявых дзеянняў і баявога шляху, аператыўная зводка за 9 ліпеня 1944 года.

Таксама кнігі,  ў якіх упамінаецца аб Вялікай Айчыннай вайне на Дзятлаўшчыне, кнігі краязнаўца Міхаіла Лук’янчыка. На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з выставай, бібліятэкар ладзіла агляд, расказвала пра гісторыю вызвалення, пра абаронцаў Дзятлаўшчыны, якія засталіся назаўсёды ў памяці нашага роднага горада. Карыстальнікі змаглі даведацца  пра новыя факты і падзеі, яны ўважліва слухалі і разглядалі матэрыялы на выставе. Кожны ў сваім сэрцы сказаў «дзякуй» людзям, дзякуючы якім сёння мы жывем пад мірным небам. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць: гераічная шматпакутная зямля, палітая крывёю яе жыхароў, партызан і чырвонаармейцаў, памятае пра подзвіг дзядоў і прадзедаў. І нездарма наш горад  атрымаў вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. 

Марына КРУПІЦА,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Калі лік ідзе на хвіліны
Внимание – ДЕТИ!

Внимание – ДЕТИ!

20 августа, 2026
На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

Похожие публикации