Год – многа гэта ці мала?

Як для каго. Для чалавечага веку – шмат.

Дзіця ў год ужо ўстае на ножкі, паціху тупае па хаце, спрабуе вымавіць толькі яму зразумелыя словы. Першы год – асноўны, самы важны, ён паказвае, ці ўсё ў парадку з маленькім чалавекам, ці ён здаровы, правільна развіваецца і будзе ўпэўнена крочыць па жыцці.

Наш турінфацэнтр хутка адзначае маленькі юбілей – мы  адкрыліся 1 жніўня 2023 года.  І, як тое немаўля, прайшлі важны, інтэнсіўны шлях станаўлення: ад афармлення афіцыйных дакументаў да рэспубліканскага семінара па турызме па тэме “Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці турызму”, на якім Дзятлаўскі і Навагрудскі ТІЦы дзяліліся вопытам работы з усёй рэспублікай. Мы вытрымалі, бо было што расказаць, чым падзяліцца і што паказаць на Дзятлаўшчыне.

Сёння Дзятлаўскі турінфацэнтр крок за крокам становіцца брэндам раёна, пра нас ведаюць далёка за межамі вобласці, мы ўдзельнікі шматлікіх выстаў, якія праходзяць на ўзроўні рэспублікі – “Адпачынак” – 2023 і 24, “Славянскі базар”, Рэспубліканскай прафсаюзнай выставы “Адкрый Беларусь”, Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне і многіх іншых. Кожнае важнае мерапрыемства, што праходзіць у раёне – канферэнцыя, семінар, прыём ганаровых гасцей – не абыходзіцца без удзелу ТІЦа, без экскурсіі па горадзе ці па Дзятлаўшчыне. Да нас едуць заказныя экскурсіі, бо ТІЦ падпісаў дамоўленасць з многімі турфірмамі рэспублікі і блізкага замежжа – з ТІЦамі Расійскай Федэрацыі. Нам ёсць што паказаць. Дзятлаўскі турінфацэнтр мае больш за дзясятак распрацаваных маршрутаў і праграм, яны ахопліваюць розныя кірункі турыстычнай дзейнасці – пешыя, аўтобусныя і велападарожжы, сплавы на байдарках, якія ажыццяўляе наш партнёр – Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб, анімацыйныя праграмы. Мы супрацоўнічаем з Дзіцячай школай мастацтваў, сярэднімі школамі горада і раёна, Дзятлаўскім лясгасам (між іншым, у хуткім часе агульнымі намаганнямі з’явіцца турыстычная экасцежка ў нетрах Ліпічанскай пушчы), майстрамі-рамеснікамі Анатолем Кардашом з гарпасёлка Наваельня і Сяргеем Балыковым з аграгарадка Дварэц, да якіх, дзякуючы таму, што разам з ТІЦам майстры ўдзельнічаюць у міжнародных выставах, сталі актыўна прыязджаць на майстар-класы турысты з Расіі, установамі культуры (вельмі цесна – з Дварэцкім домам культуры), аграсядзібамі “Каля дуба”, “Раднік”, “Накрышкі”, з Дзятлаўскай сельгастэхнікай, дзятлаўскімі царквой і касцёлам. Кажучы словамі знакамітага героя Ільфа і Пятрова – Астапа Ібрагімавіча Бэндара, – “лед тронулся, господа присяжные заседатели”. Сапраўды, “тронулся”, а галоўны паказчык “вясны” ў нашай працы менавіта тое, што Дзятлаўшчынай пачалі цікавіцца нашы жыхары, які яшчэ нядаўна казалі: “А што тут у нас у Дзятлаве глядзець? Нічога тут цікавага няма.” А цікавае ёсць, як аказалася, і гэта цікавае, важнае і значнае адкрываем землякам мы – Дзятлаўскі турыстычны інфармацыйны цэнтр. Толькі за студзень – ліпень бягучага года мы правялі 61 экскурсію. Многа гэта ці мала, мяркуйце самі. Мы ж стараемся паказаць нашу Дзятлаўшчыну як месца старажытнае, легендарнае, якое мае цікавую гісторыю, можа ганарыцца знакамітымі землякамі і героямі, што мужна змагаліся з захопнікамі. І робім мы гэта не стыхійна, а згодна з канцэпцыяй развіцця турызму ў раёне.

І калі год жыцця – гэта шмат, то можам, не крывячы душой, сказаць, што за гэты год мы сталі на ногі, упэўнена развіваем турызм у раёне.

Дзятлаўскі ТІЦ пазнавальны, мы “visit_dyatlava” ў TikTok і Instagram, на Fesebook і Telegram. Заходзьте, чытайце, глядзіце ролікі пра тое, чым мы займаемся і што праводзім. Не пашкадуеце!

А яшчэ хочацца сказаць вялікі дзякуй за разуменне і падтрымку турызму ў нашым раёне старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму і галоўнаму спецыялісту сектара  спорту і турызму Наталлі Калодка, чалавеку апантанаму ідэямі, энтузіясту, сапраўднаму прафесіяналу. Менавіта яна з’яўляецца генератарам шматлікіх ідэй, якія сёння паспяхова рэалізаваны.

Чакаем усіх, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю, актыўнага турызму, у нашым ТІЦы. Прыходзьце, цікаўцеся, пазнавайце родны край. Мы побач, мы заўсёды рады сустрэчы з вамі.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

2 часа ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

17 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

17 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

18 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

18 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

19 часов ago