Год добраўпарадкавання. Прадаўжаецца рамонт моста праз раку Шчару

У Год добраўпарадкавання на Дзятлаўшчыне праведзены шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і рамонце аб’ектаў раёна. Чарговую інспекцыю рэканструкцыі моста праз раку Шчара правёў намеснік начальніка аддзела № 1 спецыялізаванай інспекцыі дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Васіль Вішнеўскі. Ён расказаў аб рэалізацыі праекта:

– З’яўляюся куратарм аб’екта моставага будаўніцтва “Мост праз раку Шчару на кіламетры 30,279 аўтамабільнай дарогі Р142 “Зэльва – Дзярэчын – Мядзвінавічы”. Работы тут пачаліся ў красавіку гэтага года, тэрмін заканчэння будаўніча-мантажных работ – май 2026 года, увод аб’екта запланаваны на чэрвень. Заказчык – РУП “Гроднааўтадар”, генеральны падрадчык – РУП “Мостабуд” у асобе філіяла – мостаатрада № 58 (г. Брэст).

Каштарысны кошт будаўніцтва – 6 мільёнаў 400 тысяч рублёў.

– У чым асаблівасць аб’екта?

– Па-першае, што гэта вялікі мост: яго даўжыня складае 226 метраў і патрабуе спецыфічнага падыходу. Па-другое, работы праводзяцца на тэрыторыі заказніка рэспубліканскага значэння Ліпічанская пушча, што прад’яўляе асаблівыя патрабаванні да рабочага працэсу. Згодна з першапачатковым праектам, работы планаваліся праводзіць з поўным закрыццём моста, рух транспарту ажыццяўляць па аб’язной дарозе, якую належала спецыяльна стварыць побач з мостам. Аднак на тэрыторыі прыродаахоўнай зоны рэалізаваць гэта аказалася немагчыма. У выніку рух транспарту быў пераразмеркаваны па мясцовых аўтадарогах.

– Якія работы праводзяцца на мосце?

– Ідзе поўны комплекс работ, якія ўключаюць у сябе рамонт апор, замену крайніх балак пралётных збудаванняў, апор з наступнай пафарбоўкай. Завяршаецца ўстаноўка маналітнай пліты моставага палатна. У папярэдніх планах сёлета – адкрыць рух на аб’екце. Пры гэтым вясной, пры надыходзе спрыяльных умоваў надвор’я, рамонтныя работы будуць прадоўжаны і даведзены да лагічнага завяршэння. Летам адбудзецца прыёмка аб’екта з выдачай заключэння.

– Якія вынікі інспекцыі?

– Праведзена шостая па ліку праверка ходу работ на аб’екце, па кожнай выдаваліся прадпісанні адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь, якія выконваліся ў поўным аб’ёме. Забяспечваецца высокая якасць будаўніча-мантажных работ. Сур’ёзных парушэнняў не выяўлена, усе яны выпраўляюцца ў рабочым парадку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА 

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

1 час ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

2 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

5 часов ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

5 часов ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

5 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

20 часов ago