Год добраўпарадкавання. Камфортна, калі “апранулася” ў асфальт дарога

Якасць вулічна-дарожнай сеткі мае вялікае значэнне для ўсіх галінаў, суб’ектаў гаспадарання, жыхароў любога раёна. У наш час надзвычай важна, каб дарогі, якія злучаюць гарады, сельскія населеныя пункты, гаспадарчыя аб’екты былі асфальтаванымі і зручнымі.

У Год добраўпарадкавання, дзякуючы рабоце ДРБУ-119, такімі сталі яшчэ два дарожныя ўчасткі Дзятлаўшчыны: “Н-6692 Еленка – Касцюкі – Лапушна, км 0,0 – км 4,075” і “Н-6096 Уланаўшчына – Лапушна – Стараельня, км 3,6 – км 4,3”, дзе праведзены бягучыя рамонты.

– Вялікае значэнне ўчасткі маюць не толькі таму, што злучаюць вёскі, але яшчэ і таму, што ляжаць паміж двума малочнатаварнымі комплексамі ААТ “Граніт-Агра” – “Еленка” і “Касцюкі”, – расказаў начальнік ДРБУ-119 Віталій Балтрушка. – Асфальтавае пакрыццё паляпшае і паскарае абслугоўванне гэтых сельскагаспадарчых аб’ектаў, робіць больш камфортным і бяспечным праезд тэхнікі ў цэлым. Агульная працягласць абодвух участкаў дарогі  – каля пяці кіламетраў. Яны былі ў плане добраўпарадкавання Дзятлаўскага раёна на 2025 год. У час рамонту ажыццяўлялася выдаленне аб’ектаў расліннага свету, зямельныя работы, адрамантаваны водапрапускныя трубы, заезды і з’езды, зямельнае палатно, пакладзены пясчана-гравійная сумесь і асфальтабетоннае пакрыццё.

На працягу трох месяцаў на работах былі задзейнічаны брыгады для падрыхтоўкі да асфальтаўкладкі пад кіраўніцтвам майстра Паўла Сіневіча, асфальтаўкладчыкаў пад кіраўніцтвам Андрэя Шастака, па арганізацыі дарожнага руху – майстра Сяргея Цынза, гравійную сумесь выраблялі работнікі кар’ера ў Данілавічах на чале з майстрам Сяргеем Макарчыкам, асфальтабетонную сумесь – на асфальтабетонным заводзе ў Наваельні пад кіраўніцтвам майстра-прараба Дзмітрыя Ярмаловіча. Работы былі выкананы ў запланаваныя тэрміны. На рамонт абодвух аб’ектаў асвоена каля двухсот трыццаці тысяч і аднаго мільёна пяцідзесяці тысяч рублёў адпаведна, агульная сума рамонту склала каля мільёна трохсот тысяч бюджэтных сродкаў.

У цэлым Год добраўпарадкавання быў плённым для ДРБУ-119: толькі на Дзятлаўшчыне адрамантавана 34 кіламетры дарог, асвоена шэсць мільёнаў восемсот рублёў. Ад 2026 года таксама чакаем значных планаў, спадзяёмся, што ён будзе не менш паспяховым для арганізацыі. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

4 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

5 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

5 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

5 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

5 часов ago