Год добраўпарадкавання. Абноўлены харчблок у Казлоўшчынскім дзіцячым садзе

Сёлета прайшоў капітальны рамонт харчблока ў Казлоўшчынскім дзіцячым садзе, дзе выхоўваюцца 60 дзетак. Паглядзець і ацаніць, як ён цяпер працуе, ва ўстанову наведаліся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк.

– Цяпер у нас абноўлена амаль усё тэхналагічнае абсталяванне. Нашы повары з задавальненнем карыстаюцца новымі электрычнай плітой, мясарубкай, халадзільнікам, сталамі, стэлажамі, посудам, праканвектаматам, воданагравальнікам. Рабочыя вельмі добрасумленна выканалі рамонт, – расказала загадчыца Казлоўшчынскага дзіцячага сада Лілія Лішык і падзякавала кіраўніку раёна за выдзеленыя бюджэтныя сродкі на рамонт.

Святлана Панасюк адзначыла, што на вонкавыя і ўнутраныя электрамантажныя работы, якія выконвала ТАА “ПрафЭлектраБуд”, было затрачана 55 000 рублёў, будаўнічыя работы на суму 95 000 рублёў ажыццявіла ТАА “Русін Ю. І.”. Амаль 16 000 рублёў было зрасходавана на тэхналагічнае абсталяванне. Усё з раённага бюджэту.

Загадчыца сада правяла экскурсію па ўстанове, расказала пра тое, што зроблена і яшчэ плануецца, паказала новы адрамантаваны санвузел у адной з груп, уваходную групу, за сродкі на ўладкаванне якой таксама выказала вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву раёна. Акрамя гэтага, яна заўважыла, што вялікую і рэгулярную дапамогу ім аказвае мясцовае прадпрыемства ТАА “Панэкспа”.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што ў садку і новы харчблок, і ўвогуле ўсё зроблена прыгожа, якасна, тут створаны спрыяльныя ўмовы і для дзяцей, і для работнікаў. Старшыня райвыканкама пацікавіўся, якія перспектывы ў навучальнай установы, кадрамі, бацькоўскай аплатай за харчаванне, даў распараджэнне Марыне Лашкоўскай падкарэктаваць пытанні з падвозам дзяцей.

Напрыканцы Андрэй Уладзіміравіч пажадаў установе добрай, плённай работы, ісці ў нагу з часам і развівацца.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

2 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

2 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

5 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

5 часов ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

21 час ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

22 часа ago