Глядзіце вачыма загінулых

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць” на Дзятлаўшчыне ўзгадалі лёс вёсак, якія паўтарылі гісторыю Хатыні: былі знішчаны фашысцкімі акупантамі разам з мірнымі жыхарамі.

Адзін з жалобных мітынгаў прайшоў у Трахімавічах, дзе былі замучаныя і забітыя 142 вяскоўцы. На месцы некалі спаленых хат узвышаецца скульптурная кампазіцыя, якая ўвасобіла людскі боль і адчай па загінулых. У знакавым для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, вучні і настаўнікі Казлоўшчынскай сярэдняй школы, работнікі культуры.

Аб трагедыі Хатыні, а з ёй тысяч беларускіх вёсак і гарадоў нагадаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка:

– Сёння мы, прадстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, філасофскіх і палітычных поглядаў, сабраліся разам, каб ушанаваць памяць нявінна загінулых і абараніць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта праўда жорсткая, а памяць цяжкая. Удумайцеся: акупанты і іх памагатыя-паліцаі спалілі 9200 беларускіх вёсак, з іх больш за 5 тысяч – разам з жыхарамі. І мы ведаем, з чаго гэта ўсё пачынаецца: з ідэй расавай, генетычнай, любой іншай перавагі адных народаў над іншымі, з раздзелу на вышэйшых і другаступенных. Дзіўна тое, што гэтыя тэорыі і сёння знаходзяць прыхільнікаў ва ўсім свеце. Але, дзякуй Богу, фашысцкая ідэалогія чужая беларусам, чыя генетычная памяць стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам. У гэтай памяці многа болю і пакутаў, у ёй трагічны гістарычны вопыт. На жаль, гэта факт: Другая сусветная вайна была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашых славянскіх народаў.

Людзі, глядзіце вачыма дзіцяці, якое выжыла пад целам забітай матулі, вычыма дзяцей, кінутых паміраць у калодзеж, вачыма застрэленай цяжарнай жанчыны, якая так і не спазнала шчасце мацярынства. Ідзіце і слухайце хатынскія званы, у гуку якіх зліліся ў адно мацярынскі плач і горкая бацькоўская жалоба мільёнаў беларусаў, якія зведалі нечалавечыя пакуты, але засталіся няскоранымі і непераможнымі. Мы з вамі павінны помніць гэта заўжды і ў такія знакавыя жалобныя даты, святы, як Дзень Перамогі, прыходзіць і аддаваць належнае тым, хто загінуў дзеля нас. І няхай гэтыя галасы з мінулага кожнаму пакаленню нагадваюць аб тым, які далікатны свет, якое каштоўнае чалавечае жыццё і як лёгка ўсё гэта згубіць. І пакуль гучаць гэтыя званы, Беларусь помніць. Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, бесчалавечнасць і бясчынствы ворагаў на нашай зямлі. У памяці наша сіла.

Гістарычна-літаратурным экскурсам ад казлоўшчынскіх школьнікаў, хвілінай маўчання, кветкамі прысутныя ўшанавалі памяць дзятлаўчан і ўсіх беларусаў, бязвінна загінулых ад рук фашыстаў у гады вайны.

Жалобныя мітынгі прайшлі і ў іншых дзятлаўскіх вёсках – сёстрах Хатыні.

Наталля АВЯРЧУК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

10 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago