Сапраўды, чаму ў выхадны дзень не паглядзець і не паслухаць, чым славіцца твая малая радзіма, дзеля чаго прыязджаюць здымачныя каманды ОНТ, БТ, СТВ, РТР на Дзятлаўшчыну, што іх прываблівае. А паглядзець і паслухаць, як аказалася, ёсць што. І не так даўно, напрыканцы мінулага года, дзятлаўчане пераканаліся ў гэтым, калі паглядзелі два выпускі пра Дзятлаўшчыну праграмы “Добрай раніцы, Беларусь” са Святланай Бароўскай. Шмат дзе пабывалі віртуальна, шмат што пачулі і нават здзівіліся: няўжо ў нас такое ёсць? Ёсць, даражэнькія землякі. І гэта цікавае, незвычайнае, не такое, як ва ўсіх, едуць здымаць і паказваць на ўсю краіну.

Вось і ў суботу, 15 лютага, у 10.40 на канале РТР выйдзе першая частка перадачы ПУЦЁЎКА BY з вядучай Насцяй Макеевай. Паглядзіце абавязкова. А пра другі выпуск мы вам паведамім пазней. Прыемнага прагляду.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga