Гісторыя “жыве” побач

Цікавыя факты можна даведацца, не выязджаючы за межы Дзятлаўшчыны, упэўнены спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Нятаўна тут стартаваў праект “Музейны тур”, прымеркаваны да 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён скіраваны на знаёмства наведвальнікаў аддзялення з цікавымі фактамі гісторыі роднага краю, лёсамі вядомых землякоў у час экскурсій у музеі, якія дзейнічаюць у нашым раёне.

Першая экскурсія была наладжана ў музей “Гісторыя Дзятлаўшчыны” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Удзел у ёй прымалі наведвальнікі аддзялення, на чале з загадчыцай Галінай Касцюк і спецыялістам Аленай Якаўчык, а таксама валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, якую ўзначальвае Галіна Эдвардаўна.

Цікавую экскурсію для гасцей правяла педагог установы Ірына Дарафейчык, якая шмат гадоў разам з вучнямі школы займаецца вывучэннем гісторыі роднага краю, зборам музейных экспанатаў. Экспазіцыі музея “Гісторыя Дзятлаўшчыны” прысвечаны розным адрэзкам часу – ад моманту заснавання мястэчка Здзецела да нашых дзён. Ёсць тут куток, які расказвае аб побытавай культуры нашых продкаў, дзе знаходзіцца макет вясковай печы, мэбля і старадаўнія рэчы, якімі сяляне карысталіся пры вядзенні гаспадаркі. Не меншую цікавасць выклікае выстава работ дзятлаўскіх майстрых, дзе прывабліваюць прыгажосцю вязаныя і вышываныя сурвэткі, іншыя дробязі, што ўпрыгожваюць інтэр’ер.

Асабліва ажыўленая размова адбылася каля стэндаў з партрэтамі землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Многіх з іх пажылыя людзі добра памятаюць, ведалі асабіста. Узгадвалі госці і цікавыя факты з жыцця нашага горада, сведкамі якіх яны з’яўляліся.

На развітанне ўдзельнікі экскурсіі пакінулі падзякі ў кнізе водгукаў музея. Мерапрыемства вельмі спадабалася. Па словах Галіны Касцюк, за час рэалізацыі праекта “Музейны тур” плануецца правесці яшчэ не адну падобную экскурсію як у школьныя музеі раёна, так і да памятных мясцінаў Дзятлаўшчыны.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago