Такую назву носіць абласны праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі, асноўнай мэтай якога з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
У аўтарскую групу праекта ўвайшлі настаўнікі гімназіі №1 горада Дзятлава Алена Радомская і Святлана Кетка.
Праект плануецца рэалізаваць да мая. Яго удзельнікі, навучэнцы 9-11 класаў і ўстановаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, класныя кіраўнікі, куратары вучэбных груп, кіраўнікі школьных музеяў, плённа працуюць з матэрыяламі архіваў, сустракаюцца з відавочцамі і ўдзельнікамі вайны, апытваюць знаёмых, землякоў аб падзеях вайны на тэрыторыі свайго раёна.У працэсе працы над праектам камандам прапанавана больш падрабязна азнаёміцца з гісторыяйіх раёна, сям’ямі і лёсамі людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны праз стварэнне фотаархіва, інтэрв’ю з відавочцамі,вывучэнне гісторыі Халакоста, стварэнне відэаэкскурсій і сцяны памяці. Дзятлаўскі раён у прапанаваным праекце прадстаўляюць вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Іна ВАНЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…