Пад такой назвай у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Пра вялікую эпоху вялікай краіны, якая “нарадзілася” пасля рэвалюцыйных падзей, удзельнікам свята нагадала тэматычная выстава ў фае, экспазіцыі якой падрыхтавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі.

Вядучыя ўрачыстасці Анастасія Голуб і Чэслаў Свіб адзначылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя была свядомым выбарам пакаленняў і вызначальнай вехай стварэння беларускай дзяржаўнасці на сучасным этапе, паколькі менавіта бальшавікамі быў зацверджаны Дэкрэт аб праве народаў на самавызначэнне. На Кастрычніцкую рэвалюцыю народы, якія насялялі тэрыторыю тагачаснай Расійскай імперыі, усклалі свае надзеі на спыненне Першай сусветнай вайны і дасягненне міру на справядлівых умовах. Рэвалюцыя сапраўды дала людзям сацыяльныя правы і гарантыі, роўнасць, 8-гадзінны рабочы дзень, упэўненасць у будучыні і многае іншае. Вопыт 1917 года навучыў нас імкнуцца да лепшага, стараннай працай будаваць высокаразвітую, сучасную, дэмакратычную дзяржаву, галоўная мэта якой – паляпшэнне жыцця грамадзян.

З нагоды свята музычныя віншаванні гледачам падарылі Аляксандр Баклушын, Андрэй Добыш, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Тамара Ступак, Іван Кашко, Алена Касцюк, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

14 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

14 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

14 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

15 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

15 часов ago