Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык разам з прадстаўнікамі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна, прафсаюзаў, арганізацый, школьнікамі прыняў удзел ва ўрачыстым віншаванні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Лагуткіна.

– Напярэдадні аднаго з важнейшых і сакральных святаў – Дня Перамогі мы аддаём даніну павагі тым людзям, якія 81 год таму набліжалі гэту свяшчэнную і вялікую радасць. Гістарычная Перамога не прыйшла сама па сабе – была выкавана цаной болю і страт мільёнаў жыццяў. Сярод тых, хто выжыў і дажыў да нашага часу, засталося зусім няшмат сведкаў і наглядных прыкладаў мужнасці, стойкасці і адвагі.

Мы сустрэліся з адным з нямногіх відавочцаў і удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – Мікалаем Лагуткіным, які ў канцы мінулага года адзначыў свой векавы юбілей.

Вялікі гонар пабачыць і асабіста падзякаваць ветэрану за мірнае неба для нас. З горыччу ў наш час даводзіцца назіраць за змаганнем на ідэалагічным фронце за захаванне гістарычнай праўды аб нашай Перамозе – таго, што не належыць аспрэчванню або доказам.

Асабліва каштоўна, што разам з прадстаўнікамі розных структур ва ўшанаваннях прымаюць удзел дзеці. Яны павінны  ведаць і разумець людзей, якія разам з іншымі ўдзельнікамі вайны вярнулі мір на нашу зямлю. Ветэраны – жывая памяць і бар’ер, які не дапускае ўплыву на сучаснае пакаленне для абельвання зверстваў нацыстаў і іх памагатых. Выраз “ніхто не забыты, нішто не забыта” павінен стаць сапраўдным дэвізам для падрастаючага пакалення беларусаў. Выхаванне ў моладзі безумоўнай павагі да факту свяшчэннага подзвігу нашых продкаў у здабытай Вялікай Перамозе і цесная сувязь пакаленняў, якія памятаюць і шануюць сваю гісторыю, – аснова для працвітання нашага грамадства.

Свяшчэнным абавязкам кожнага беларуса з’яўляецца захаванне гістарычнай нескажонай цаны міру, праўды, памяці аб жахах мінулай вайны. Варта адзначыць, што цяперашняе мерапрыемства – адно з нямногіх у шэрагу ўшанаванняў ветэранаў Гродзеншчыны, і да Мікалая Лагуткіна перад знамянальнай датай яшчэ не раз прыйдуць з віншаваннямі прадстаўнікі арганізацый і іншых структур. Гэта і ёсць адно з праяўленняў таго, што беларусы памятаюць і шануюць подзвігі Вялікай перамогі, – падкрэсліў сенатар.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации