Гезгалаўскай сярэдняй школе прысвоена імя Мітрафана Іванавіча Нядзеліна

Педагагічны і вучнёўскі калектыў установы пачаў працу па прысваенні імя М.І. Нядзеліна, першага галоўнакамандуючага ракетнымі войскамі СССР, галоўнага маршала артылерыі, Героя Савецкага Саюза, у 2023-2024 навучальным годзе ў рамках праекта “Ракетныя войскі – Гезгалаўская зямля”.

Матэрыял аб яго жыццёвым шляху трансляваўся на класных, інфармацыйных гадзінах, падчас правядзення экскурсій, на мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.

Членамі савета музея “Гісторыя ваеннага гарадка”разам з дырэктарам школы Эдуардам Ненартовічам былі сабраны і сістэматызаваны матэрыялы пра Героя Савецкага Саюза М. І. Нядзеліна, атрадам “Пошук” аформлена відэапрэзентацыя дакументальных фільмаў і відэаролікаў, створаны фотаальбом “Жывая памяць” аб дзейнасці першага галоўнакамандуючага ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння.  Класнымі кіраўнікамі і пошукавымі атрадамі былі ўпарадкаваны архіўныя матэрыялы “Цалкам сакрэтна”, створаны калаж “Нам ёсць на каго раўняцца, нам ёсць чым ганарыцца” (пра ўзнагароды М. І. Нядзеліна і мемарыялы, якімі ўвекавечылі яго памяць), “Малая радзіма – ракетныя войскі” (аб дзейнасці галоўнакамандуючага РВСП). Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні і ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсах “Пошукавікі-даследчыкі” ва ўзаемадзеянні з саветам музея школы адноўлены гістарычныя старонкі жыцця М. І. Нядзеліна.

У 1960 годзе ён займаўся стварэннем ракетных войскаў, была праведзена работа па фарміраванні ракетных злучэнняў на базе брыгад рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання, арсеналаў, інжынерных палкоў далёкай авіяцыі з прыцягненнем афіцэрскіх кадраў з іншых відаў Узброеных сіл і родаў войскаў, галоўным чынам, артылерыстаў, маракоў, лётчыкаў і танкістаў, і перападрыхтоўкай іх для службы ў часцях і падраздзяленнях РВСП.

Адной з такіх часцей была Гезгалаўская ракетная база 376-га ракетнага палка 859-й РТБ.

Ва ўстанове адукацыі вядзецца работа па стварэнні экспазіцыі, прысвечанай М. І. Нядзеліну, у школьным музеі “Гісторыя ваеннага гарадка”. Працягваецца даследчая праца пошукавых атрадаў, вывучаюцца розныя крыніцы інфармацыі пра Героя Савецкага Саюза.

Прысваенне імя М. І. Нядзеліна Гезгалаўскай сярэдняй школе спрыяе не толькі ўвекавечанню памяці і фарміраванню патрыятычных поглядаў і перакананняў дзяцей і моладзі, але і служыць станоўчым прыкладам патрыятызму, эталонам духоўнага росту і любові да Радзімы.

Наталля КАПКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

24 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

24 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago