Categories: Падзеі

«Гераічнаму подзвігу жыць у вяках»

Менавіта так называецца абласная віктарына, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А ў нашым раёне арганізавалі гэты інтэлектуальны конкурс аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, Дзятлаўскі раённы савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Журы ацэньвала асобна калектыўныя і індывідуальныя работы, а лепшыя па выніках раённага этапу віктарыны адправіла на вобласць.

Першае месца ў раённым этапе віктарыны ў намінацыі лепшая “Індывідуальная работа” заняў Вадзім Кібінь, вучань 9 класа СШ №3 горада Дзятлава. Для далейшага ўдзелу ў віктарыне яго работа накіравана ў абласны савет ветэранаў. Другое месца прысуджана рабоце вучаніцы 8 класа СШ №3 горада Дзятлава Юліі Салаш, а трэцяе – шасцікласнікам сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Аляксею Пацыновічу і Карыне Ермачэнка. Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а грамадскае аб’яднанне “БРСМ” адзначыла перможцаў каштоўнымі падарункамі.

Лепшую калектыўную работу прадставіў калектыў вучняў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы: Максім Абрамчык, Аліна Барыш, Вераніка Гузоўская, Алёна Каско, Іван Рамашэўскі, Ірына Максімава, Арцём Емяльянчык, Святлана Гоман. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, каштоўныя падарункі і кветкі ад раённага савета ветэранаў.

Наталля Каско, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, адзначыла, што віктарына далучае вучняў да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дапамагае даведвацца пра яе новыя старонкі, раскрывае праўду пра вайну і ўдзел у ёй беларускага народа.

Тэкст  Л. СУР’ЯНІНАВАЙ

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago