Генадзь Балбатоўскі: “Парэчча” – альтэрнатыва санаторыю ў Друскінінкаі”

15 студзеня ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прыём жыхароў нашага раёна правёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

З пытаннямі, якія тычыліся магчымасці праходжання аздараўлення ў санаторыях, да Генадзя Мікалаевіча звярнуліся двое дзятлаўчан.

Жыхар райцэнтра цікавіўся, ці можа яго дарослая ўнучка з дыягназам “дзіцячы цэрэбральны параліч” і першай групай інваліднасці атрымаць пуцёўку ў філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

Генадзь Балбатоўскі патлумачыў нашаму земляку, што санаторый “Радон” з’яўляецца недзяржаўнай установай, і ён не ўдзельнічае ў конкурсе закупак пуцёвак для такой катэгорыі грамадзян. Увогуле ж, каб унучка змагла прайсці аздараўленне менавіта ў гэтым санаторыі, спачатку неабходна прадаставіць медыцынскую даведку, што такое лячэнне дазваляецца ажыццявіць, бо ў радонавых водаў ёсць шэраг супрацьпаказанняў. Калі заключэнне дактароў будзе станоўчым – можна збіраць астатнія дакументы (іх спіс выдалі заяўніку ў час прыёму). Генадзь Мікалаевіч узяў пытанне на свой кантроль і паабяцаў, што пры адсутнасці супрацьпаказанняў і прадастаўленні ўсіх дакументаў, дзяўчыне абавязкова дадуць пуцёўку ў санаторый “Радон” у трэцім квартале гэтага года.

Наступнай да Генадзя Балбатоўскага звярнулася старшыня камісіі па санаторна-курортным лячэнні работнікаў культуры раёна. Яна пацікавілася, ці будуць сёлета прадастаўляцца пуцёўкі ў санаторый “Беларусь” у Друскінінкаі, які спецыялізуецца на лячэнні захворванняў жалудачна-кішэчнага тракту.

Генадзь Мікалаевіч патлумачыў, што прычына таго, што пуцёўкі ў санаторый “Беларусь”, які знаходзіцца ў Літве, Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва не набываў, – гэта закрыццё мяжы ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Таму на першы квартал 2021 года пуцёвак для беларусаў не будзе. Аднак закладзена фінансаванне на іх набыццё ў 2-3 кварталах 2021 года, пры ўмове, што абмежаванні на выезд у Літву будуць зняты. Адным словам, пры адсутнасці перашкодаў – Рэспубліканскі цэнтр адразу ж арганізауе наведванне санаторыя грамадзянамі нашай краіны.

Разам з тым, Генадзь Мікалаевіч расказаў заяўніцы пра цудоўную альтэрнатыву санаторыю ў Друскінінкаі. Гэта выдатны беларускі санаторый – “Парэчча”, які размешчаны ў Гродзенскай вобласці і знаходзіцца на адлегласці ўсяго ў 15 кіламетраў ад Друскінінкая. Прыродныя лячэбныя фактары, мініральная вада там аналагічныя. У тым ліку, у санаторыі “Парэчча” ёсць аддзяленне “Маці і дзіця”, таму ўсе непаўналетнія, якія маюць вострую патрэбу, могуць прайсці тут курс лячэння з такім жа медыцынскім эфектам, як у Літве. Мікалай Балбатоўскі папрасіў адказных спецыялістаў раёна абавязкова даносіць такую інфармацыю да людзей, якіх цікавіць адпачынак у санаторыях.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

58 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

1 час ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago