Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах, на якіх слухачоў знаёмяць з усё новымі фактамі па расследаванні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Чарговая з іх адбылася ў ААТ “Новаяльнянскі КХП”.

Як расказала работнікам прадпрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, праект ініцыіраваны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь для азнаямлення суайчыннікаў з новымі фактамі следства і захавання гістарычнай памяці.

Аб ходзе расследавання прысутным расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Спыніўся не толькі на зверствах фашыстаў у гады ваеннага ліхалецця, але і прывёў прыклады, якія тычацца менавіта іх мясцовасці:

– Мы вывучаем архіўныя і музейныя дакументы, сустракаемся з людзьмі, якія самі былі сведкамі тых страшных падзей або чулі аб іх ад старэйшага пакалення. Літаральна некалькі хвілін таму мною разам з жыхарамі Наваельні было ўстаноўлена месца перасылачнага лагера, які размяшчаўся на тэрыторыі пасёлка. Наперадзе шмат карпатлівай работы, будзем спадзявацца, выніковай. Мяркую, вы ведаеце, што падобная страшная знаходка не першая для вашых мясцін. У 2021-2022  гадах у Наваельні працаваў асобны пошукавы 52-і батальён, які ў час раскопак падняў косныя астанкі расстраляных мірных жыхароў. Па выніках экспертызы косці належалі не менш чым 62 чалавекам ва ўзросце ад 5 да 60 гадоў. Іх перапахавалі, устанавілі памятны знак. І такіх мясцін у Беларусі тысячы.

У маі 2021 года з ініцыятывы Генпракуратуры прыняты Закон “Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”, у студзені 2022-га – Закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, якія сталі своеасаблівым прававым бар’ерам на шляху спробаў фальсіфікацыі гістарычнай праўды і памяці, што нам даверана.

Каб не быць галаслоўнымі, Вольга Рагачова і Віталій Юрго прапанавалі прысутным прагледзець відэастужку “Армія праклятых” з дакументальнага цыкла “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе мірнага насельніцтва Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации