Генацыд насельніцтва Беларусі ў гады вайны

Генеральная пракуратура праводзіць следства па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду скіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асобаў з ліку нямецкіх захопнікаў і іх пасобнікаў, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойства мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, масавы ўгон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

Следчая група Генеральнай пракуратуры цяпер працуе з архіўнымі дакументамі і крымінальнымі справамі мінулых гадоў у адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх пасобнікаў, плануе правядзенне працэсуальных і іншых дзеянняў, звязаных з выяўленнем месцаў масавых пахаванняў, а таксама па ўстанаўленні жывых сведкаў і пацярпелых ад генацыду, абароне іх правоў і законных інтарэсаў, увекавечанні памяці загінулых.

У сувязі з расследаваннем гэтай крымінальнай справы Генеральная пракуратура звяртаецца да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых краін з просьбай накіроўваць у органы пракуратуры дакументы, матэрыялы, заявы, іншую інфармацыю аб дзеяннях, учыненых нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і іх пасобнікамі, бандфармаваннямі па знішчэнні грамадзянскага насельніцтва Беларусі, іншых фактах генацыду ў даследуемы перыяд часу.

Тэлефоны для прадастаўлення інфармацыі: 8-01563-2-11-08, 8-0152-74-17-25.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

2 часа ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

3 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

3 часа ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

3 часа ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

3 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

4 часа ago