Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч сёння ў час сустрэчы з выбаршчыкамі ў клубе “Ракетчык” заявіў, што ён супраць павышэння пенсійнага ўзросту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Некаторыя палітыкі гавораць, што яны могуць хоць з заўтрашняга дня ўзняць пенсіі, калі павялічыць пенсійны ўзрост. Нельга так, гэта далёка не выйсце са становішча. Таму я катэгарычна супраць узняцця пенсійнага ўзросту”, – сказаў Сяргей Гайдукевіч.

Кандыдат адзначыў, што Беларусь – сацыяльная дзяржава, таму чыноўнікі павінны ў першую чаргу думаць аб людзях. У прыватнасці, гэта датычыцца фарміравання дзяржбюджэту на розныя праграмы. “Калі пенсіянерам не хапае грошай на лякарствы, то давайце ўрэжам нейкую праграму, якая значыць для нас не так многа, як людзі”, – растлумачыў ён.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации