У Белтэлерадыёкампанію 15 верасня паступілі дзве заяўкі на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі – Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, паведамляе БЕЛТА.

У эфіры “Беларусь 1” адзначалася, што ў адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК), тэледэбаты могуць адбыцца, калі аб жаданні ўдзельнічаць у іх заявілі мінімум два кандыдаты.

Як паведамлялася раней, тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць на тэлеканале “Беларусь 1” 3 кастрычніка, пачатак – у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 мінут эфірнага часу. Кандыдат, які жадае ўдзельнічаць у тэледэбатах, не пазней за 18 верасня павінен падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву. Пры гэтым можна ўпаўнаважыць для ўдзелу ў тэледэбатах давераную асобу.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации