Гатоўнасць да корманарыхтоўкі і прафілактыка злачыннасці

Акцыя “Дом без гвалту”, капітальныя і бягучыя рамонты, падрыхтоўка да першага ўкосу, работа з кадрамі – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Напачатку зялёнае жніво

Сяўбу люцэрны пачынаюць аграрыі раёна. На бягучым тыдні да работы прыступае КСУП “Жукоўшчына”, праз некалькі дзён – ААТ “Дварэц-Агра” і КСУП “Хвінявічы”, як толькі завершаць уборку азімага жыта.

– Пачынайце закладку кармоў. Актывізуйце хімпраполку – “лавіце” пагоду. Усе работы павінны весціся ў аптымальны агратэхнічны тэрмін, – паставіў задачу сельгаспрадпрыемствам старшыня райвыканкама.

Таксама Андрэй Садоўскі патрабаваў ва ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прадаставіць на бягучым тыдні раскладку з планамі перазалужэнняў. Якасная падрыхтоўка да зялёнага жніва – гэта гарант таго, што не толькі першыя, але і наступныя ўкосы дадуць пажыўныя і сакавітыя кармы.

На кантролі застаецца навядзенне парадку на аб’ектах жывёлагадоўлі.

Другое жыццё для шматкватэрных дамоў

Вясна – гарачы час для дарожнікаў, будаўнікоў і камунальнікаў. Завяршылі адзін рамонт – прыступілі да другога.

Як праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, дарожныя службы, згодна з планам, прыступілі да абнаўлення разметкі на дарогах, ідзе падрыхтоўка да асфальтавання вуліц. Работнікі ЖКГ пачынаюць бягучы рамонт дахаў шматпавярховых дамоў. У бліжэйшых планах стварыць “карман” для стаянкі аўтамабіляў каля Цэнтра культуры і народнай творчасці ў Дзятлаве, працаваць на рамонце пад’ездаў дома па вуліцы К. Цэткін, 7 у Дзятлаве. “На выхадзе” з экспертызы дакументацыя па замене воданапорных вежаў у Дзятлаве і Казлоўшчыне. Цяпер ідзе ўвод дамоў у эксплуатацыю пасля капрамонту: № 5 па вуліцы К. Цэткін і № 11 – па Першамайскай у райцэнтры.

І менш не становіцца

У чарговы раз на нарадзе ішла размова пра накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый “ненадзейных” грамадзян. На мінулым тыдні лячыцца ад алкагольнай залежнасці і аднаўляць працоўныя навыкі паехалі чарговыя тры дзятлаўчаніны, на бягучым будуць ізаляваны яшчэ два. З пачатку года 19 чалавек накіраваны ў ЛПП.

Як адзначыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі, штогод прыкладна аднолькавая колькасць жыхароў нашага раёна, якія злоўжываюць алкаголем і нідзе не працуюць, адпраўляецца ў адпаведныя структуры, між тым, на жаль, менш праблемных грамадзян не становіцца. Акрамя таго, практычна ўсе, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, не жадаюць працаўладкоўвацца, што таксама стварае небяспечную сітуацыю і правакацыю новых супрацьпраўных учынкаў.

– Гэта пацвярджае, што прафілактычную работу неабходна праводзіць пастаянна, не аслабляць кантроль ні ў якім разе, выкарыстоўваць усе магчымыя механізмы ўздзеяння на такую катэгорыю грамадзян, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Днямі ва ўсіх сельскіх саветах раёна пройдуць пасяджэнні грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Іншыя тэмы коратка

З 11 па 17 мая праводзіцца рэспубліканская акцыя “Дом без гвалту”, накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.

****

У Беларусі 15 мая адзначаецца Дзень сям’і. Ён закліканы прыцягнуць увагу да сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута. На Дзятлаўшчыне ў гэты дзень пройдзе шэраг мерапрыемстваў.

****

15 мая на Дзятлаўшчыне пройдзе абласны конкурс на лепшага прадаўца прадпрыемстваў спажыўтаварыства.

****

Брэндавае мерапрыемства Дзятлаўскага раёна “Адкрыты рэгіянальны фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запланаваны арганізатарамі на 30 мая.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

9 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

9 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

10 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

11 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

12 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

14 часов ago