Нядаўна камунальная служба раёна набыла новы сучасны смеццявоз, які заменіць “пажылую” тэхніку. Падрабязней пра пакупку расказаў дырэктар прадпрыемства Васіль Пяцюк:
– У машынна-трактарным парку ўстановы сем смеццявозаў, два з якіх дасягнулі тэрміну амартызацыі. Таму ў 2025 годзе мы запланавалі сёлета закупку двух смеццявозаў: адзін – для збору другаснай сыравіны, другі – для загрузкі звычайных квадратных кантэйнераў. Апошні з іх на базе аўтамабіля МАЗ коштам 335 тысяч рублёў нядаўна прыбыў да нас. У хуткім часе транспарт будзе зарэгістраваны ў ДАІ і выйдзе працаваць на лінію. Ён мае бакавую загрузку, будзе прызначацца пераважна для прыбірання могілак, гаражных, жыллёвых кааператываў (Дарэчы, месца вадзіцеля новай тэхнікі пакуль вакантнае). Кантэйнерны смеццявоз з задняй загрузкай для збору другаснай сыравіны таксама ўжо прафінансаваны, ён прыбудзе да нас у снежні. Транспарт набыты за сродкі раённага бюджэту і ДА “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, якія выдзелілі на пакупку па 190 тысяч рублёў, а таксама сродкі на закупку 2560 (па 1280 чырвоных і шэрых) кантэйнераў для раздзельнага збору смецця ў прыватным сектары.
– Для каго будуць прызначацца новыя кантэйнеры?
– Пераважная большасць з новай партыі будзе перададзена па дагаворы карыстання жыхарам гарпасёлкаў Казлоўшчына і Наваельня, усе жадаючыя атрымаюць магчымасць размясціць іх на тэрыторыі сваіх домаўладанняў і сартаваць смецце. У Дзятлаве ўстаноўка кантэйнераў для раздзельнага збору смецця ў прыватных домаўладаннях будзе ажыццяўляцца па заяўным прынцыпе, па пытаннях можна звярнуцца ў адміністрацыю Дзятлаўскага РУП ЖКГ.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Более 130 водителей гродненской компании такси получали зарплату в конвертах. В отношении директора фирмы возбуждено…
Указ Президента Беларуси №234 от 20 июля 2026 года обновил порядок ведения банка данных граждан,…
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…