Гаспадарскі падыход. Пляцоўка для спартыўных перамог і сяброўства

На тэрыторыі Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук урачыста адкрылі новую шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку.

Яе стварэнне стала вынікам вялікай сумеснай работы – фінансавай і іншай падтрымкі раённай улады, дапамогі спонсараў, няспынных старанняў настаўнікаў і навучэнцаў школы, якія ўклалі нямала працы ў гэты аб’ект.

Для  Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук дзень адкрыцця новага спартыўнага аб’екта стаў вельмі значным, бо, акрамя гэтага, у мясцовасці рэалізуецца праект «Наваельня — здаровы пасёлак». Ва ўрачыстасці  з гэтай нагоды прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, духавенства, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко, старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч, кіраўнік раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк, навучэнцы і педагагічны калектыў школы.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і распачаць мерапрыемства атрымалі лепшыя спартсмены навучальнай установы: Варвара Добыш – уладальнік знака “Алімпійская надзея” па нарматывах фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь “Гатовы да працы і абароны” і Мацвей Іванчык – удзельнік раённай каманды па хакеі “Алмаз”, уладальнік кубка чэмпіянату “Залатая шайба-2025”.

Андрэй Садоўскі павітаў прысутных і павіншаваў са знакавай падзеяй.

– Спартыўная пляцоўка ў Наваельні – першы з трох знакавых спартыўных аб’ектаў, якія будуць адкрыты ў гэтым годзе. Неўзабаве чакаецца адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве і воркаўт-пляцоўкі ў Гезгалах. Мы прыступілі да праекта ў Наваельні восенню і на працягу навучальнага года змаглі яго рэалізаваць. У стварэнне пляцоўкі ўкладзены значныя сродкі раённага бюджэту і дапамога спонсараў. Адметна, што ўсе работы выконваліся гаспадарчым спосабам, што зрабіла значна таннейшым выніковы кошт. У Наваельні, як і ў іншых куточках нашага раёна, створаны дастойныя ўмовы для заняткаў спортам для ўсіх жадаючых. Новаяльнянская школа славіцца сваімі дасягненнямі ў адукацыйным працэсе, а з’яўленне спартыўнага аб’екта дапаможа ўмацаваць і спартыўны дух, каб школьнікі развіваліся гарманічна і ўсебакова. Мы рэалізавалі гэты праект на базе школы, таму што менавіта навучальная ўстанова павінна стаць цэнтрам прыцягнення. Тут хопіць месца ўсім – і дзецям, і дарослым, а мы падтрымаем гэта пачынанне спартыўным інвентаром.

У пацвярджэнне сваіх слоў ён уручыў калектыву ўстановы футбольныя і баскетбольныя мячы. Андрэй Уладзіміравіч падзякаваў усім, хто прымаў удзел у стварэнні пляцоўкі і пажадаў новаяльнянцам вялікіх перамог.

Дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Круглова падзякавала ўсім, хто меў дачыненне да ўзвядзення новага спартыўнага аб’екта:

– Сёння для нашай школы, а таксама для ўсяго пасёлка адметны дзень – адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі, на якой можна гуляць у валейбол, футбол, баскетбол. Але ўсяго гэтага ў нас не было б без дапамогі кіраўніцтва раёна і спонсараў – кіраўнікоў ААТ “Граніт-Агра”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, ДРБУ-119, будаўнічых арганізацый, нашых настаўнікам фізічнай культуры, якія сваімі рукамі стваралі пляцоўку, а разам з імі працавалі нашы школьнікі. Дзякуй бацькам навучэнцаў, якія ў час суботніка таксама займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Новая спартыўная пляцоўка – добры імпульс для новых рэкордаў на ўзроўні раёна, вобласці, краіны. Жадаю ўсім удачы, поспехаў.

Цырымонія перарэзвання сімвалічнай чырвонай стужкі дала старт рабоце спартыўнай пляцоўкі, дзе маленькія, юныя і дарослыя жыхары гарпасёлка будуць каваць новыя рэкорды.

Традыцыйна ў беларусаў важныя падзеі пачынаюцца з малітвы. Павіншавалі землякоў са значнай падзеяй і памаліліся за новае пачынанне настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Наваельня Валерый Мануйла і ксёндз-пробашч касцёла Сэрца Пана Езуса ў Наваельні, дэкан дзятлаўскі, навагрудскі Алег Жураўскі.

У гонар яе адкрыцця новаяльнянцы запрасілі кіраўніка раёна забіць першы сімвалічны мяч у новая вароты, тым самым заклаўшы добрую традыцыю пераемнасці пакаленняў.

Мерапрыемства прадоўжылася флэш-мобам ад новаяльнянскіх школьнікаў і таварыскім матчам па валейболе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

13 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

14 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

17 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

17 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

17 часов ago