“Гарадзенскія сувеніры” атрымалі дзятлаўчане

У зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці праходзіла абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”.

У конкурсе прынялі ўдзел 56 майстроў народнай творчасці. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі майстар па лозапляценні Сяргей Балыкоў, мастак-кераміст Анатоль Кардаш, майстар па жывапісе Аркадзь Сокал, саломапляценні – Алена Жылінская.

У намінацыі “Лепшы дэкаратыўны выраб з лазы” дыпломам II ступені ўзнагароджаны Сяргей Балыкоў; у намінацыі “Лепшы сувенір у тэхніцы народнага разьбярства “скульптурная пластыка” дыплом “За глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы” атрымаў Аркадзь Сокал; у намінацыі “Лепшая калекцыя ганчарных вырабаў” дыпломам “За арыгінальнасць кампазіцыйнага рашэння” ўзнагароджаны Анатоль Кардаш.

Майстры  раёна маюць унікальную магчымасць прымаць удзел у такіх выставах дзякуючы плённай працы метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а менавіта стараннаму адбору работ для розныхвыставаў, які праводзіць метадыст па народных мастацкіх рамёствах, традыцыях, абрадах, фальклору Таццяна Янушкевіч.

Дарэчы, цяпер вядзецца грунтоўная работа сумесна з аддзелам традыцыйнага мастацтва і рамёстваў аграгарадка Гезгалы па падрыхтоўцы да ўдзелу ў абласной выставе этнічных прадметаў традыцыйнай культуры“Панямоння жыватворныя крыніцы”, якая будзе праходзіць у Гродне, а таксама да ўдзелу ў XXXII Дні беларускага пісьменства ў горадзе Лідзе ў рабоце пляцоўцы традыцыйнага рамяства “Ніці продкаў”.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

2 часа ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

4 часа ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

4 часа ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

19 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

19 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

19 часов ago