Гандлёвыя прадпрыемствы Мінска падораць пакупнікам да Дня Незалежнасці скідкі на тавары, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Падрыхтаваны шматлікія акцыі з прадастаўленнем прымеркаваных да свята скідак і распродажаў. Так, ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» з 25 чэрвеня па 3 ліпеня аб’яўляе святочныя скідкі 10 працэнтаў на харчовыя тавары і 25 працэнтаў — на нехарчовыя. У ліпені ў магазінах гандлёвай сеткі «ГЦ Радзівілаўскі» павялічыцца колькасць акцыйных тавараў да 150 найменняў. У ААТ «ЦУМ Мінск» з 1 па 3 ліпеня скідкі складуць да 30 працэнтаў на швейныя, трыкатажныя вырабы некаторых вытворцаў; да 30 працэнтаў — на абутак летняга асартыменту ТАА УКХ «Марко», ЗТАА «Аладэн» і імпартны; 20 працэнтаў — на чамаданы гандлёвай маркі «Пасо», «Глобротэр», «Белуджыа»; 25 працэнтаў — на гадзіннік насценныя і будзільнікі ТАА «Часпром». 29 чэрвеня ААТ «ГУМ» прадаставіць скідку 20 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары, прадугледжаны і іншыя святочныя акцыі са зніжэннем цэн да 50 працэнтаў на тавары асобных вытворцаў. У ГКУП «Універмаг Беларусь» 1, 2, 3 ліпеня для трымальнікаў дысконтных картак — скідка 22 працэнты на нехарчовыя тавары, а таксама ў ліпені пакупнікоў чакаюць распродажы са скідкамі да 30 працэнтаў на тавары некаторых вытворцаў.
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая лінія і прыём грамадзян
31 мая, 2026
Похожие публикации
ВЕТЕРАНЫ: В самом аду, под Кенигсбергом
17 мая, 2013
Как Руда Яворская стала Рудой Партизанской
19 мая, 2013
Конкурс детского творчества «Мелодии любви»
20 мая, 2013
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
Свежие записи
- Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила
- Прамая лінія і прыём грамадзян
- Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”
- «Праздник праздников»: что ждет гостей и участников XV Республиканского фестиваля национальных культур
- Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!