Галоўныя рэкорды – перамога над сабой

16 мая, у Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту, стадыён “Колас” у горадзе Дзятлаве ператварыўся ў арэну вялікіх дасягненняў. Ветэраны спорту, трэнеры, навучэнцы школ і проста аматары сабраліся, каб выканаць нарматывы дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Гатовы да працы і абароны” і даказаць, што Дзятлаўшчына – край моцных, здаровых і валявых людзей. Сёлета здаць асабісты экзамен на трываласць, спрыт і сілу прыйшлі 147 чалавек ад 6 да 58 гадоў – 26 каманд. Галоўныя рэкорды для іх – гэта не алімпійскія медалі, а перамога кожнага над сабой.

Даведка

У часы СССР комплекс “Гатовы да працы і абароны” здавалі мільёны грамадзян. У Беларусі яго адрадзілі ў 2008-м пад назвай “Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс Рэспублікі Беларусь”, а ў 2023-м яму вярнулі гістарычную назву. Знакі, якія ўваходзяць у комплекс, разбіты па ўзросце і катэгорыях. Так, знак “Алімпійскія надзеі” прадугледжаны для ўзросту 6-10 гадоў, ”Спартыўная змена” – 11-17 гадоў, “Фізкультурнік Беларусі” – 18 гадоў і старэйшыя.

Удзельнікаў мерапрыемства павітаў загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда, пажадаў моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, працы і высокіх вынікаў як у сённяшніх спаборніцтвах, так і ўвогуле ў падтрыманні спартыўнай формы.

Падарункам для гасцей свята стала паказальнае выступленне юных талентаў Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі і ўзнагародзілі нашых землякоў, якія ўжо дасягнулі не толькі асабістых, але высокіх спартыўных рэкордаў. Падзячныя лісты райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі жаночая зборная каманда раёна па валейболе і яе трэнер Васіль Русін. Таксама свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі прызёры каманднага заліку лёгкаатлетычнага забегу “Міля Жалабоўскага”, які прайшоў 1 Мая. Гэта сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна, Хвінявіцкая сярэдняя школа, ТАА “Ізакам”, КСУП “Хвінявічы”.

Пасля інтэрактыву “Рэкорд на далоні”, які аб’яднаў усіх удзельнікаў спаборніцтваў у адну непарушную каманду раёна, спартсмены прыступілі да здачы нарматываў па скачках у даўжыню, падыманні тулава, падцягванні на перакладзіне, адцісканні, бегу на розныя дыстанцыі. Актыўнымі былі не толькі яны, але і тыя, хто прыйшоў іх падтрымаць. Пацікавіліся, які настрой у спартыўных дзятлаўчан.

Арына Сітніч, навучэнка 4 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава:

– Сёння я прыйшла падтрымаць сваю школу, і мне ўсё так спадабалася, што ў наступным годзе абавязкова хачу паўдзельнічаць у такім спартыўным мерапрыемстве, паставіць свае асабістыя рэкорды. Увогуле, вельмі люблю спорт, займаюся каратэ, падабаецца бегаць і рабіць адцісканні.

Яшчэ адна юная спартсменка Васіліса Піскунова з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук паставіла свой асабісты рэкорд у спаборніцтвах… для хлопчыкаў: яна чатыры разы падцягнулася на перакладзіне і даказала, што дзяўчынкі здольныя на многае.

Вольга Кажала, работніца Дзятлаўскага РЭС:

– Удзельнічаю ў здачы такіх нарматываў першы раз. Прыйшла выпрабаваць свае сілы, спадзяюся, што пакажу добры вынік, бо са спортам сябрую даўно.

Вынікі ў асабістым і камандным заліку выпрабаванняў будуць падведзены бліжэйшымі днямі, і пераможцы атрымаюць свае ўзнагароды.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

12 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

13 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

16 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

16 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

16 часов ago