Галоўны метад барацьбы – прафілактыка

Беларускае заканадаўства прадугледжвае суровыя пакаранні за правапарушэнні, звязаныя з вырабам, захоўваннем, распаўсюджваннем і ўжываннем наркотыкаў, таму што гэтыя злачынствы найбольш небяспечныя для грамадства.

Дзятлаўшчына адносна спакойны рэгіён: крымінальныя справы з-за наркотыкаў у нас узбуджаюцца не часта. Як удаецца трымаць сітуацыю пад кантролем, расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль.

– Найбольшая колькасць злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна была выяўлена ў 2012 годзе – 4 злачынствы. У 2013 іх увогуле не было зарэгістравана. З 2014 па 2018 гады рэгістравалася па два злачынствы, толькі ў 2016 іх было тры, а летась – адно.

– Якія наркотыкі сустракаліся на Дзятлаўшчыне?

– Гэта пераважна мак і марыхуана, якія растуць ва ўмовах нашага клімату. Для абмежавання доступу да падобнай сыравіны міліцыя штогод у чэрвені-верасні праводзіць спецыяльную праграму “Мак”. У 2019 годзе за час яе правядзення былі выяўлены 18 фактаў вырастання маку і канопляў, знішчаны 288 кілаграмаў 219 грамаў такой расліннасці, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 10 чалавек. Правяраліся прысядзібныя і дачныя ўчасткі жыхароў нашага раёна, але не было выяўлена цяпліц, памяшканняў і іншых прыстасаванняў для вырошчвання наркатычнай сыравіны.

– А хто ў групе рызыкі?

– Моладзь, якая большасць вольнага часу праводзіць у інтэрнэце, дзе даступна інфармацыя аб наркотыках, спосабах іх вырабу, набыцця і ўжывання. З-за гэтага праваахоўнікі ажыццяўляюць маніторынг інтэрнэту. Увогуле, на Дзятлаўшчыне з-за немедыцынскага ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў на ўліку ў наркалагічнай службе цэнтральнай раённай бальніцы знаходзяцца чатыры чалавекі, два з якіх, у тым ліку непаўналетні, – на прафілактычным, два – на дыспансерным.

– Як міліцыя нашага раёна змагаецца з распаўсюджваннем наркотыкаў?

Для гэтага распрацаваны раённы план мерапрыемстваў, скіраваных на прыняцце эфектыўных мераў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, сацыяльнай рэабілітацыі асобаў, хворых на наркаманію, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна на 2019-2020 гады. У яго рэалізацыі задзейнічаны ўсе суб’екты прафілактыкі, здольныя паўплываць на праблему. Аддзел унутраных спраў ва ўзаемадзеянні з установамі аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, грамадскімі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі, іншымі структурамі праводзіць актыўную прафілактычную работу сярод насельніцтва. Гэта карысная занятасць моладзі, мерапрыемствы па кантролі за дыскатэкамі і месцамі масавага адпачынку, выступленні ў навучальных установах і працоўных калектывах, індывідуальная работа з асобамі, якія стаяць на прафілактычным уліку, і многае іншае.

Напрыканцы 2019 года аналіз прадастаўленых у аддзел унутраных спраў звестак ад суб’ектаў прафілактыкі па выкананні пунктаў раённага плана па супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў паказаў, што такія мерапрыемствы выконваюцца і з’яўляюцца эфектыўнымі.

 

Ірыны СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Президентский спортивный клуб представляет новый масштабный проект конкурс‑марафон «Спорт и Двор»

На протяжении 4-х лет Президентский спортивный клуб реализует проект по строительству и установке в регионах многофункциональных спортивных площадок шаговой…

3 минуты ago

ПРО:Безопасность. Нужно ли устанавливать АПИ на кухне?

На кухне АПИ лучше не ставить, так как в процессе приготовления пищи выделяются пар и…

8 минут ago

Кадровый вопрос и выводы после проверки ВС. Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны Виктора Хренина, передает корреспондент БЕЛТА. Глава…

15 минут ago

Охота на косулю

Совсем скоро, с 15 мая, в Беларуси стартует один из самых популярных и трофейных сезонов…

1 час ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

15 мая нотариус нотариальной конторы Дятловского района проведет благотворительную акцию приуроченную к празднованию Дня семьи…

4 часа ago

Профилактическая акция «Безопасные каникулы» стартует на Дятловщине

С 15 мая по 31 августа в Дятловском районе пройдет профилактическая акция «Безопасные каникулы». Основная…

4 часа ago